Грамадства1212

ЖКГ пракаментавала інцыдэнт з нападам пацука на дзіця ў мінскім шматпавярховіку

Здарэнне адбылося ўвечары 26 кастрычніка ў доме №19 у 2-м завулку Баграціёна, пацярпела 12-гадовая дзяўчынка. Цяпер дзіця атрымлівае курс ін'екцыяў супраць шаленства. Бацькі адзначаюць, што пацукі завяліся ў пад'ездзе даўно, але камунальныя службы не рэагуюць на просьбы нешта з гэтым зрабіць.

Пад'езд дома, дзе бегаюць пацукі. Фота «Мінск-Навіны».

Як паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў ЖКГ Партызанскага раёна, штомесяц у доме труцяць пацукоў у планавым парадку. Перыядычна праводзяць і дадатковыя санітарныя апрацоўкі. Акурат такую рабілі 22 кастрычніка праз скаргі жыхароў на пацукоў у пад’ездзе.

Спецыялісты адзначаюць, што пасля дэратызацыі пацукам уласціва актывізоўвацца і выбягаць з падвалаў у пад’езды. Яны залазяць наверх праз смеццеправод, які даўно мае патрэбу ў рамонце.

Таксама камунальнікі сцвярджаюць, што жыхарам пад’езда раней прапаноўвалі заварыць смеццеправод, каб адрэзаць пацукам шлях у пад’езд, аднак людзі адмовіліся. У панядзелак зноў правядуць апытанне і калі збяруць подпісы хаця б 51% жыхароў пад’езда, смеццеправод закрыюць.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне сабак везлі ў адкрытым багажніку, адзін з іх выпаў падчас руху ВІДЭА1

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю60

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць