Свет1111

На выбарах прэзідэнта Бразіліі перамог ультраправы кандыдат, мясцовы Трамп

Правы дэпутат нацыянальнага парламента і былы вайсковец Жаір Балсанару лідзіруе ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў Бразіліі, набраўшы 56% галасоў. Такія дадзеныя прыводзіць бразільская выбарчая камісія пасля падліку 94% бюлетэняў, перадае Reuters.

За яго суперніка, кандыдата ад левай Партыі працы Фернанда Адада прагаласавалі 44% выбарцаў.

Як адзначае агенцтва, Балсанару абяцаў змагацца са злачыннасцю ў бразільскіх гарадах і заяўляў, што дасць паліцыі вялікую аўтаномію ў прыняцці рашэння адкрываць агонь па правапарушальніках. Акрамя таго, ён хоча, каб грамадзяне Бразіліі куплялі зброю, каб яны змаглі змагацца са злачыннасцю.

У першым туры выбараў, якія прайшлі 7 кастрычніка, ніводны з кандыдатаў не змог набраць больш за 50% выбаршчыкаў, каб яны былі прызнаныя сапраўднымі. Тады Балсанару атрымаў 46,24% галасоў, а Адад - 28,99%.

 Балсанару раней служыў дэсантнікам і артылерыстам падчас ваеннай дыктатуры ў Бразіліі, якая была ўстаноўлена ў краіне з 1964 па 1985 год. Усяго ён служыў 17 гадоў. Пасля падзення рэжыму Балсанару пайшоў у палітыку. За сваю кар'еру ён станавіўся дэпутатам нацыянальнага парламента сем разоў.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць