Грамадства22

Фядыніча на пасадзе старшыні прафсаюза РЭП замяніла Зінаіда Міхнюк

Адпаведнае рашэньне прынялі 22 лістапада на пашыраным пасяджэньні рады РЭП. Яно стала вымушаным, бо судовая пастанова забараняе Фядынічу займаць кіроўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў, паведамляе Радыё Свабода.

Сёньня актывісты РЭП пастанавілі, што спадарыня Міхнюк будзе выконваць абавязкі старшыні прафсаюзу да 2020 году, калі адбудзецца чарговы зьезд незалежнага прафсаюзу.

Хто такая Зінаіда Міхнюк?

Яна кіравала рэгіянальнай прафсаюзнай суполкай РЭП Берасьцейскай вобласьці, адначасова зьяўлялася намесьніцай Генадзя Фядыніча.

Зінаіда Міхнюк неаднаразова ладзіла прафсаюзныя акцыі ў рэгіёне, скіраваныя на падтрымку правоў працоўных і годныя заробкі. Прайшла праз судовыя штрафы рознага памеру, «зьняцьцё зь цягніка» на беларускай мяжы ды іншыя пакараньні з боку ўладаў.

Яна кажа: «Калі б у краіне была такая ж салідарнасьць, як у незалежных прафсаюзах, то можна было б горы зьвярнуць. Калі б людзі не былі застрашаныя кантрактамі і ўступалі ў незалежныя прафсаюзы, якія рэальна абараняюць правы грамадзян, то пачуцьцё салідарнасьці магло б зьявіцца значна раней. Проста трэба перастаць баяцца».

Фядыніч: «У мяне не было іншага выйсьця»

Цяпер ужо экс-старшыня РЭП сказаў Свабодзе, што ў яго не было іншага выйсьця, як пакінуць пасаду: «Калі б я заставаўся кіраўніком, то ўлады маглі б ужыць санкцыі да ўсяго прафсаюзу РЭП. Такой магчымасьці мы ім не дамо».

Зінаіду Міхнюк ён назваў «сапраўдным байцом», якая зарэкамэндавала сябе станоўчым чынам шматгадовай плённай працай у рэгіянальнай суполцы РЭП.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская дальнабойшчыца мірна стаяла ў заторы ў Германіі, калі пад яе машыну з размаху рэзнуўся легкавік2

Кіраўніка вялікай кампаніі сельгастэхнікі асудзілі за палітыку

Хацелі ўкласціся ў 45 тысяч, а выйшла 75 тысяч рублёў. Маладыя расказалі пра выдаткі на вяселле17

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць