Грамадства22

Заклеіў рот скотчам: у Гродне актывіста пакаралі за святкаванне 7 лістапада

26 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна разглядалі справу кіраўніка Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка. За акцыю 7 лістапада суд пастанавіў аштрафаваць актывіста на 35 базавых велічынь — 857 рублёў, піша Hrodna.life.

Суд павінен быў прайсці 22 лістапада, але не адбыўся, бо Мікалай Салянік прыйшоў у робе зняволенага і з драўлянай калодкай. У выніку суддзя перанёс пасяджэнне. 26 лістапада актывіст прыйшоў у звычайным строі.

«Першы раз я прыходзіў так, як мы жывём сёння, а другi раз я прыйшоў так, як бы хацеў жыць».

Разгляд справы адбыўся, але не без скандалу. Падчас пасяджэння Салянік заматаў сабе рот скотчам і быў выдалены з залы суда за парушэнні.

З залы была выдаленая і група падтрымкі актывіста. Прысуд Саляніку выносіўся ў прысутнасці журналістаў і аднаго супрацоўніка міліцыі. У выніку паводле арт. 23.34, ч.3 и арт. 20.34 КаАП суддзя Руслан Гурын пакараў грамадскага актывіста штрафам на 35 базавых велічынь, што складае ажно 857 рублёў.

Раней, 8 лістапада, той жа суддзя Руслан Гурын пакараў грамадскага актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева на 30 базавых велічынь, што складае 735 рублёў.

Нагадаем, 7 лістапада міліцыя затрымала Мікалая Саляніка разам з іншым членам АГП у Гродне Аляксандрам Лаўрэнцьевым за спробу правядзення несанкцыянаванага пікету. У той дзень Салянік і Лаўрэнцьеў прайшлі па цэнтры горада з плакатам «Долой Самодержавие».

Заклеіў рот скотчам: у Гродне актывіста пакаралі за святкаванне 7 лістапада

«Абскарджваць прысуд я не бачу сэнсу, таму што не веру ў гэта заканадаўства. Я, у мінулым камуніст, хацеў адзначыць свята на плошчы Леніна, але супрацоўнікі міліцыі мне не далі гэта зрабіць. Яны раніцай мяне затрымалі і выпусцілі толькі пасля таго, як усё прайшло. Гэта нармальна? Я ў выніку са сваім калегам выйшаў пасля ўсяго з галоўным лозунгам рэвалюцыі, але быў затрыманы», — сказаў Салянік.

За што былі затрыманыя актывісты раніцай 7 лістапада, яшчэ да таго, як правялі акцыю, супрацоўнікі міліцыі адмовіліся каментаваць.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»1

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць