Пасадачны модуль аўтаматычнай станцыі InSight у панядзелак вечарам здзейсніў пасадку на Марсе. Касмічны зонд прызямліўся ў раёне нагор'я Элізій. Праз сем хвілін пасля пасадкі апарат перадаў першае фота з паверхні Марса. На ім бачныя дробныя часцінкі марсіянскага пылу.
Як адзначае Reuters, шлях пасадачнага модуля з Зямлі да Марса склаў шэсць месяцаў. Зонд пераадолеў адлегласць у 548 млн км, стартаваўшы з Каліфорніі ў маі.
Our Mars Odyssey orbiter phoned home, relaying news from @NASAInSight indicating its solar panels are open & collecting sunlight on the Martian surface. Also in the dispatch: this snapshot from the lander's arm showing the instruments in their new home: https://t.co/WygR5X2Px4 pic.twitter.com/UwzBsu8BNe
InSight правядзе на паверхні Марса 24 месяцы (прыкладна адзін марсіянскі год). У яго задачы ўваходзяць сейсмічныя і тэмпературныя вымярэнні, вынікі якіх дапамогуць даведацца чалавецтву, як сфармаваўся Марс, а таксама іншыя планеты ўнутры сонечнай сістэмы.
Цяпер чытаюць
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»

Каментары