Эканоміка44

Сетка «Суседзі» купіла «Прэстаны»

Фота прэс-службы кампаніі

ТАА «Лібрэцік», што кіруе сеткай крам «Суседзі», 29 лістапада закрыла ўгоду па куплі сеткі крам «Прэстан», якімі кіравала кампанія «Арвітфуд» Віталя Арбузава, паведамілі TUT.BY ў кампаніі.

«Мэта куплі — пашырэнне рознічнага бізнесу, бо з кожным годам свабодных, а галоўнае, перспектыўных месцаў для адкрыцця новых гандлёвых кропак становіцца ўсё менш. Беларускі рознічны рынак малы для той колькасці прадуктовых сетак, якія цяпер ёсць. 2018-ы год паказаў, што рытэйл актыўна кансалідуецца і здзелкі M & A будуць адбывацца ўсё часцей. У сувязі з гэтым мы ў сваёй стратэгіі прадугледжваем развіццё як за кошт арганічнага росту, так і за кошт падобных угодаў з крамамі «Прэстан», — пракаментаваў генеральны дырэктар і адзін з партнёраў сеткі крам «Суседзі» Вадзім Аванесаў.

Кошт ўгоды не называецца, але ў кампаніі адзначаюць, што ўсе даўгавыя абавязацельствы перад пастаўшчыкамі і падрадчыкамі перайшлі да «Суседзяў».

Прадстаўнікі «Суседзяў» запэўніваюць, што ўжо ў найбліжэйшыя дні ўсе крамы «Прэстан», якія ў апошні час зведалі цяжкасці, будуць забяспечаныя таварам у адпаведнасці з фарматамі і стандартамі сеткі «Суседзі». Пры гэтым плануецца ўнесці мінімальныя змены ў тэхналогіі і перавесці ўсе кропкі пад брэнд «Суседзі», захаваўшы пры гэтым каштоўныя асартыментныя «фішкі», якія ёсць у «Прэстане».

У кампаніі адзначылі, што пераважная большасць супрацоўнікаў «Прэстан» працягнуць працу ў «Суседзях».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі11

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозаўскім раёне мужчына прайграваў у казіно нават дапамогі на выхаванне дзіцяці

У 46 год памёр віцэ-прэзідэнт EPAM, адзін з кіраўнікоў бізнэсу ў Паўночнай Амерыцы Алег Вільчынскі6

Японія паспяхова запусціла місію да спадарожнікаў Марса1

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка5

Кіраўнік Ryanair прадказаў «найбуйнейшае ў гісторыі» павышэнне цэн на авіяквіткі ў Еўропе1

Замежныя пастаўшчыкі 10 гадоў падкуплялі топ-менеджараў БелАЗа, МТЗ і «Атланта»4

Двое мужчын паехалі з Мінска на Магілёўшчыну і зніклі

Апублікавалі спіс тавараў, якія нельга будзе ўвозіць з Латвіі4

Еўропа не можа замяніць ЗША ў забеспячэнні Украіны спадарожнікавымі разведданымі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі11

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць