Эканоміка2727

У міністэрстве працы расказалі, як з 1 снежня праверыць, ці не ўключылі вас у «базу дармаедаў»

Грамадзяне змогуць праверыць сваё знаходжанне ў «базе дармаедаў» з дапамогай спецыяльнай электроннай паслугі, якая будзе ўведзена ў Беларусі з 1 снежня. Выкарыстаць паслугу кожны чалавек можа толькі для сябе асабіста.

Для гэтага спачатку неабходна атрымаць электронны лічбавы подпіс (платная паслуга) або унікальны ідэнтыфікатар: лагін і пароль (выдаецца бясплатна).

У першым выпадку звяртацца трэба ў Дзяржаўную сістэму кіравання адкрытымі ключамі (падрабязная інфармацыя па спасылцы https://nces.by/pki/) і прайсці рэгістрацыю на Адзіным партале электронных паслуг згодна інструкцыі. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг (https://nces.by/pki/ruc/order/initial-registration-private-person/)

Па унікальны ідэнтыфікатар трэба з пашпартам звярнуцца ў службу «Адно акно». На падставе заявы фармуецца асабісты электронны кабінет грамадзяніна і выдаецца унікальны ідэнтыфікатар (лагін і пароль). Альбо звярнуцца ў аддзел продажаў і абслугоўвання кліентаў Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг (Мінск, пр. Машэрава, 25, пам. 200). Падрабязная інфармацыя па атрыманні унікальнага ідэнтыфікатара прадстаўлена па спасылцы https://nces.by/nces-ptistupil-k-vydache-unikalnogo-identifikatora/.

Наступны крок — аўтарызацыя на Адзіным партале электронных паслуг, гэта значыць уваход у асабісты кабінет. Ажыццяўляецца яна з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара альбо сродкаў электроннага лічбавага подпісу. Пасля ўваходу ў асабісты кабінет застаецца толькі выбраць паслугу 3.33.03 «Прадстаўленне звестак аб аднясенні грамадзяніна да незанятых у эканоміцы» і атрымаць адказ аб сваім знаходжанні або незнаходжанні ў базе.

Акрамя адзначаных варыянтаў можна звярнуцца ў пастаянна дзеючую камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва па месцы рэгістрацыі. Дастаткова будзе проста тэлефоннага званка або пісьмовага звароту, у тым ліку электроннага. Пры гэтым для ідэнтыфікацыі грамадзяніна неабходна паведаміць свой ідэнтыфікацыйны нумар.

Каментары27

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць