Цвярскі раённы суд працягнуў арышт да 8 лютага 2019 года футбалістам Паўлу Мамаеву, Аляксандру Какорыну і яго брату Кірылу.
Акрамя таго, на гэты ж тэрмін працягнулі арышт яшчэ аднаго фігуранта справы — дзіцячага трэнера Аляксандра Пратасавіцкага.
У кастрычніку футбалісты, знаходзячыся з кампаніяй у маскоўскім кафэ, учынілі бойку з наведвальнікамі.
Пазней стала вядома яшчэ аб адным інцыдэнце з удзелам футбалістаў ля гасцініцы «Пекін», дзе пабілі беларуса Віталя Салаўчука — кіроўцу супрацоўніцы «Першага канала», таксама пашкодзілі яе аўтамабіль Mercedes.
Футбалістаў абвінавачваюць па артыкулах «Пабоі» і «Хуліганства».
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары