Грамадства22

Што вядома пра выхадцаў з Беларусі, якія сталі агентамі КДБ у Латвіі

У адпаведнасці з рашэннем латвійскага Сейма ў Нацыянальным архіве апублікавалі картатэку агентаў КДБ. Больш за 10 тысяч адсканаваных картак. Гэта не толькі дадзеныя пра агентаў, але і пра асоб, якіх разглядалі патэнцыйнымі кандыдатамі для вярбоўкі. Еўрарадыё выявіла карткі больш за ста выхадцаў з Беларусі.

1. У асноўным яны працавалі ў суднаходнай або чыгуначнай галіне

Так сярод завербаваных ёсць матросы, курсанты рыжскага мараходнага вучылішча, электрыкі, якія працавалі на флот, розныя чыгуначныя рабочыя, кранаўшчыкі і многія іншыя. Латвія ў тыя часы была гэткім «усесаюзным» портам. Акрамя таго, у савецкі час там працавалі рыбалавецкія флаты. Зразумела, што ўсё гэта патрабавала немалой колькасці спецыялістаў. Балтыйскія рэспублікі па ўзроўні жыцця лічыліся вышэй за Усходне-Еўрапейскія савецкія рэспублікі. Таму апынуцца ў той жа Рызе агулам хацелі многія.

2. Ці ёсць сярод іх вядомыя людзі?

Сярод завербаваных аказаўся ўжо былы кіраўнік Lukoil Baltija Хаім Коган. Ураджэнец Бабруйска, ён пераехаў у Латвію з бацькамі ў 1947 годзе. Быў завербаваны ў 1972 годзе, яму прысвоілі псеўданім «Яфімаў». З 1995 года Коган працаваў у кіраўніцтве Lukoil. Ён памёр у 2011 годзе, на той час займаў пасаду намесніка старшыні савета кампаніі.

У апублікаваных картках агентаў латвійскага КДБ таксама знайшлася картка беларуса Браніслава Юрэвіча, 1913 года нараджэння. Ён быў завербаваны савецкай выведкай у жніўні 1944 года і перапраўлены ў Германію. З карткі вядома, што ён меў псеўданім «Альфа».

Юрэвіч уладкаваўся на працу ў Галоўнае кіраўніцтва вайсковых спраў Беларускай цэнтральнай рады ў Берліне, увайшоў у давер да генерала Кастуся Езавітава (яны былі знаёмыя з часоў міжваеннай Латвіі). А ў красавіку 1945-га агент дапамог «СМЕРШ» арыштаваць Езавітава, які пасля перанесенай аперацыі не мог самастойна пераехаць у амерыканскую зону акупацыі Нямеччыны.

3. Пасля беларусаў, больш за ўсё з'язджала яўрэяў і палякаў

І тут нічога дзіўнага. Нягледзячы на дэпартацыю палякаў і правядзенне Ізраілем палітыкі рэпатрыяцыі, прадстаўнікі абедзвюх нацый дагэтуль уваходзяць у топ-5 па колькасці ў Беларусі — пасля беларусаў і рускіх.

4. З якога часу і як шмат было завербавана выхадцаў з Беларусі?

Па наяўных картках агентаў можна сказаць, што першыя вярбоўкі беларусаў у Латвіі пачаліся з моманту яе захопу савецкай арміяй і працягваліся аж да развалу СССР. Апошнія вярбоўкі, па апублікаваных картках, былі праведзеныя ў снежні 1990 года, ужо на парозе незалежнасці.

Чытайце. Латвія адкрыла архівы КГБ: праваслаўны мітрапаліт быў агентам і даручыў кіраваць маёмасцю царквы свайму куратару

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну92

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну92

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць