Улада

Місія МВФ. Частка №2

Сёння ў Мінску пасля перапынку аднаўляе працу місія Міжнароднага валютнага фонду ў справе выдзялення Беларусі стабілізацыйнага крэдыту памерам 2 мільярды даляраў.

Сёння ў Мінску пасля перапынку аднаўляе працу місія Міжнароднага валютнага фонду ў справе выдзялення Беларусі стабілізацыйнага крэдыту памерам 2 мільярды даляраў.

Паводле дарадцы прадстаўніцтва Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Юліі Лысковай, чакаецца, што місія пад кіраўніцтвам пастаяннага прадстаўніка МВФ у Расіі Нэвена Мацеса працягне працу да пятніцы. Пра задачы місіі спадарыня Лыскова сказала:

«Працягваць перамовы па праграме, якая можа быць падтрымана крэдытам фонду. Выьвятляюцца розныя дэталі. Пакуль ідзе размова пра 2 мільярды».

Карэспандэнт: А зь кім яны будуць сустракацца?

«Як заўсёды з прадстаўнікамі Нацбанку, міністэрствам фінансаў, міністэрствам эканомікі, з усімі эканамічнымі інстытутамі».

Місія пад кіраўніцтвам спадара Мацеса працавала ў Менску ад 27 кастрычніка да 23 лістапада. Тады ж для ўдзелу ў дыскусіі прыбыў таксама намесьнік дырэктара эўрапейскага дэпартамэнту Міжнароднага валютнага фонду Юха Кяхкянэн. Аднак лёс крэдыту застаўся нявырашаным і місія вярнулася ў Вашынгтон. У Нацыянальным банку назвалі першы этап перамоваў пасьпяховым.

Афіцыйны Менск зьвярнуўся за крэдытам у МВФ у сярэдзіне кастрычніка для павелічэньня золатавалютных рэзэрваў і стварэньня «падушкі бясьпекі» ва ўмовах крызісу. Паводле працэдуры, пасля ўзгаднення тэхнічных пытанняў місія павінна падаць свае прапановы для зацвярджэння выканаўчай радай фонду. Раней першы намеснік старшыні праўлення Нацбанку Павел Калаур выказаў спадзяванне, што цяперашні этап перамоваў будзе заключным, «пасля якога рада дырэктараў МВФ прыме станоўчае рашэнне».

Аднак паводле неафіцыйнай інфармацыі, адной з умоваў выдзялення крэдыту Беларусі МВФ назваў 20‑працэнтную дэвальвацыю беларускага рубля.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны24

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ10

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

Расія можа дзяліцца з Іранам разведвальнай інфармацыяй са спадарожнікаў12

Суднаходства ў Армузскім праліве амаль спынілася, але кітайцы спрабуюць дамовіцца

Украінку, якую асудзілі ў Беларусі па крымінальнай справе, абмянялі на дзвюх грамадзянак Расіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны24

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць