Свет11

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона

У Японіі часткова дазволілі выкарыстоўваць прэпарат для лячэння хваробы Паркінсона. Ён стаў першым у свеце сродкам, створаным на аснове індукаваных плюрыпатэнтных ствалавых клетак, так званых iPS-клетак. Пра гэта паведамілі ў Інстытуце даследавання і прымянення iPS-клетак пры Кіёцкім універсітэце.

Здымак ілюстрацыйны

Кіраўнік інстытута Дзюн Такахасі назваў гэта важным крокам наперад і заявіў, што даследчыкі будуць імкнуцца зрабіць новы метад лячэння звычайнай і надзейнай медыцынскай практыкай.

Новы прэпарат утрымлівае нервовыя клеткі, якія вырошчваюцца з iPS-клетак у лабараторыі. Іх плануюць перасаджваць пацыентам з хваробай Паркінсона, каб замяніць пашкоджаныя клеткі мозгу. Падчас клінічных выпрабаванняў, вынікі якіх былі прадстаўленыя ў мінулым годзе, у некаторых пацыентаў пасля такой трансплантацыі назіраліся прыкметныя паляпшэнні стану.

Пасля гэтых выпрабаванняў фармацэўтычная кампанія падала заяўку на рэгістрацыю прэпарата пад гандлёвай назвай Amshepri. Разгляд адбываўся па паскоранай працэдуры.

Акрамя таго, частковае ўхваленне атрымаў яшчэ адзін прэпарат на аснове iPS-клетак — для лячэння ішэмічнай кардыяміяпатыі. Адзначаецца, што абодва распрацаваныя сродкі пакуль не маюць аналагаў у свеце.

Каментары1

  • сумна
    07.03.2026
    Што мы маем на увазе пад беларушчынай?

    Гэта для вас, шаноўная рэд. [я без сарказма], "Свет". А для мяне - "Навука".

    іPS клеткі згадваюцца у класічным акадэмічным падручніку. Глава 22 "Рэгенерацыя тканак", раздзел "Перапраграмаванне клетак". Дай Б-г каб парэшткаў майго здароўя і захопленасці хапіла на гэты раздзел.

    Прыкладам, калі у нас у Беларусі загаварыць пра рэгенерацыю зубоў, то вас адразу назавуць вар'ятам.

    У японцаў на сайце простая дэкларацыя аб намерах утрымлівае спасылку на каціроўкі акцый двух згадваемых японскіх фармакалагічных кампаній.

    Ані ў выдавецтве "Янушкевіч", ані ў выдавецтве "Гутэнберг", кніга, якую я чытаю на англійскай, не будзе надрукавана на беларускай нават пасьля маёй смерці.

    Ёй, між іншым, на 2015-ты было ужо 40-к гадоў і яна перажыла на той момант 6-е выданне.

    Дзякую за матэрыял. Мо пакласці у рубрыку, якой яшчэ няма - "Навука"?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Чаму б не працягнуць Zoom». Дызайнерка з Кіева выпадкова зняла прылёт расійскага дрона падчас анлайн-заняткаў1

У Германіі пачаўся суд над украінцам, якога абвінавачваюць у падрыве «Паўночнага патоку»2

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?5

Стала вядома, як падтрымаюць беларускі бізнэс, які пацярпеў праз атакі на склады Wildberries у Расіі

Пасля пагроз Азаронка Z-актывістку Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю — у некалькі гарадоў адразу11

Інжынер OpenAI ставіў жучкі ў офісе кампаніі. Яго затрымала ФБР, але пакуль няясна, на каго ён працаваў2

Рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Манцэвіч: Мне часам хочацца апынуцца за кратамі… На дзень, ну, гадзінку!

МЗС Беларусі назваў план НАТА на выпадак расійскага нападу падрыхтоўкай да агрэсіі11

«Белую крэпасць» у двары ЖК «Аркадзія» знясуць. Гаспадар распавёў, чым скончылася яго барацьба3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць