Грамадства1313

Алесь Бяляцкі ў новым «Току»: пра зону, свае наколкі і прэзідэнцтва ВІДЭА

У 2012 годзе букмекеры з усяго свету лічылі, што Нобелеўская прэмія міру дастанецца беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Ён быў фаварытам гонкі, але ўзнагароду прысудзілі Еўрасаюзу.

Алесь Бяляцкі. Фота Волі Афіцэравай.

Бяляцкі тады знаходзіўся за кратамі. На паказальным працэсе праваабаронца атрымаў 4,5 года пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за грошы, атрыманыя на працу «Вясны».

Бяляцкі мог з’ехаць за мяжу, але прынцыпова застаўся на радзіме, хоць і ведаў, што яго чакае калонія. Пісаць прашэнне аб памілаванні ён гэтаксама прынцыпова адмовіўся.

Што было раней? У 1980-ыя Бяляцкі ўзначальваў суполку «Тутэйшыя», у 1990-ыя быў дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. А калі закруцілася рэпрэсіўная машына, разам з паплечнікамі стварыў праваабарончы цэнтр «Вясна», які вось ужо больш за 20 гадоў дапамагае рэпрэсаваным за палітыку.

У новым выпуску праграмы «Ток» з Адар'яй Гуштын Алесь Бяляцкі расказвае пра турэмны побыт, чалавечнасць у сістэме, правакацыі і падтрымку, разважае пра гамафобію, прэзідэнцтва, гаворыць пра сям'ю і нават пра ўласныя татуіроўкі.

00:32 — чаму Бяляцкі не з’ехаў з краіны, ведаючы, што супраць яго можа быць пачатая крымінальная справа

03:28 — пра чалавечных людзей у сістэме

06:04 — пра стаўленне іншых асуджаных

08:31 — спецаперацыя: як Бяляцкаму з волі перадавалі каву

10:41 — пра тысячы лістоў падтрымкі, што прыходзілі ў турму

11:36 — што адбывалася ў калоніі з тымі, з кім кантактаваў Бяляцкі

13:02 — пра зняволеных, якія працавалі на турэмную адміністрацыю

15:05 — ці можна Бяляцкага справакаваць на бойку

16:27 — пра храп і турэмны побыт

18:43 — як у турме вучаць не храпці

21:23 — пра турэмную ежу

23:30 — Бяляцкі тлумачыць, чаму жанчыны не павінны сядзець у турме

24:18 — пра здрадніка ў колах «Вясны»

25:03 — пра гамафобію сярод сілавікоў і выказванні Шуневіча пра «дзіравых»

28:37 — дзень, калі не атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

29:28 — прэзідэнцкія амбіцыі

30:31 — чаму Бяляцкі выступаў за санкцыі супраць беларускіх уладаў

38:18 — чаму сын Бяляцкага з’ехаў за мяжу

41:31 — пра бацькоў жонкі, якія былі супраць шлюбу дачкі з Бяляцкім

43:37 — пра смерць бацькі падчас зняволення Алеся

44:47 — пра ўласныя наколкі

Нагадаем, у папярэднім выпуску мы абяцалі падарыць аўтару самага ўпадабанага чытачамі каментара цішотку ад Symbal.by з надпісам «Гамон!». У самы бліжэйшы час мы звяжамся з каментатарам vladanis і ўручым яму прыз. Таксама цішотка дастанецца і аўтару самага ўпадабанага каментара на ютубе MrMal1984.

Глядзіце папярэднія выпускі:

Каментары13

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць