Здарэнні11

Пагоня ў Мінску: «Аўдзі» заляцеў у тупік, падскочыў, як на трампліне, і ўрэзаўся ў вугал дома

Сёння ноччу ў Мінску аўтамабіль Audi сыходзіў ад пагоні ДАІ, справа скончылася ДТЗ, паведамляе abw.by.

— Каля трох гадзін ночы ў Партызанскім раёне, на скрыжаванні вуліц Бумажкова і Уральскай, кіроўца аўтамабіля Audi A6, сыходзячы ад пагоні экіпажа ДАІ, на велізарнай хуткасці праз няведанне мясцовасці заехаў у тупіковы завулак. У завулку былі прыпаркаваныя аўтамабілі. Audi знёс Mitsubishi, пашкодзіўшы яго заднюю частку, затым наляцеў на бетонную агароджу, падскочыў і праляцеў метраў пяць, урэзаўшыся ў кут дзевяціпавярховага дома. Знёс частку бетоннага кута, змяў кусты і спыніўся яшчэ метраў праз сем.

У салоне знаходзіліся двое мужчын, «нумары» на аўто — першага рэгіёна. Мяркуючы па ўсім, мужчыны былі п'яныя. Характэрна, што, цэлыя, яны выйшлі з аўто, спрабавалі сабраць раскіданыя запчасткі, інспектары ДАІ іх тут жа затрымалі. Адвезлі на агляд, на месца выклікалі эвакуатар.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца

У Ленінградскай вобласці адбыўся выбух у вайсковай камендатуры2

Вера Палякова-Макей расказала пра куміра дзяцінства3

Ганібал перайшоў праз Альпы на баявых сланах, пацвердзілі археолагі8

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць