Грамадства2929

«Абзываўся «жыдамі» і зрываў бел-чырвона-белы сцяг» — чарговая бойка ля Курапатаў

Увечары 6 лютага каля рэстарацыі «Поедем поедим», што ўстыч да Курапатаў, адбыўся напад на пікетоўцаў. Паводле абаронцы Курапат Паўла Севярынца, нападнік адмыслова прыехаў дзеля гэтага да рэстарацыі, піша «Радыё Свабода».

Фота: Радыё Свабода.

«Мужчына 50-55 гадоў прыехаў на шэрай «Мазьдзе», нумар нам вядомы. Пачаў абражаць нас рознымі брыдкімі словамі, у тым ліку называў «жыдамі», казаў, што ў Курапатах «жыдоў» стралялі і нас «трэба страляць». Накінуўся на пікетоўца Юрася Палейку, ударыў яго ў твар, а потым накінуўся на мяне, пачаў зрываць зь мяне бел-чырвона-белы сьцяг. Мы яго не чапалі, заклікалі супакоіцца. То бок з нашага боку бойкі не было. Таму і лічу, што гэта была правакацыя. Ён яўна спрабаваў справакаваць нас на нейкую агрэсію, але не ўдалося, і таму зьехаў», — сказаў Севярынец.

Актывіст БХД Юрась Палейка, які пацярпеў ад нападніка, распавёў пра інцыдэнт каля рэстарацыі:

«Гэты чалавек фактычна наехаў на мяне, я паваліўся на капот, але ніякіх пашкоджаньняў аўто не было. Тут ён выскачыў і кінуўся біцца, ударыў мяне ў твар. Потым накінуўся на іншых пікетоўцаў. Але самае дзіўнае, як павялі сябе міліцыянты. Тыя, якія здымаюць нашы пікеты на відэа, ані слова яму не сказалі. Пасьля інцыдэнту прыяжджаў яшчэ нарад міліцыі, але іх таксама гэты хуліган не зацікавіў, нават не запісалі нумар ягонага аўто».

Юры Палейка яшчэ ня вырашыў, ці будзе падаваць у міліцыю заяву на чалавека, які яго ўдарыў.

«Калі мы выклікаем міліцыю, гэта сканчаецца тым, што на нас жа і складаюць пратаколы. Таму яшчэ падумаю, што рабіць», — сказаў актывіст.

Паводле Паўла Севярынца, да інцыдэнту сёньняшняе пікетаваньне рэстарацыі праходзіла бесканфліктна.

«Мы не замінаем аўтамабілям, толькі папярэджваем кіроўцаў і наведнікаў, што рэстаран пабудаваны незаконна. Кіроўцы бяруць улёткі і едуць далей. Гэтаму трэба было іншае. І правакацыя, якую ён учыніў, яўна сьведчыць пра тое, што ў некага здаюць нэрвы. Маю на ўвазе тых, каго злуе праўда пра Курапаты, у тым ліку нашы патрабаваньні раскрыць архівы і назваць імёны расстраляных. Адсюль гэтыя пагрозы і абразы», — мяркуе Павал Севярынец.

Каментары29

Цяпер чытаюць

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні14

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя затрымала ў Міжземным моры танкер расійскага ценявога флоту10

Ці ўключацца вызваленыя палітвязні ў выбары ў Каардынацыйную раду? Энтузіязму пакуль не відаць3

У Мінск зноў вяртаюцца гарадскія электрычкі1

У мінскім метро расказалі, што хаваецца за загадкавымі дзвярыма на сценах станцый4

Арына Сабаленка стала тварам люксавага брэнда «Гучы»12

Неагатычны цуд Палесся вяртаецца да жыцця: у Закозелі адкрылі адрэстаўраваную капліцу Ажэшкаў15

«Прыязджаюць у радзільню ў стане ап’янення». Кіраўнік Кузбаса, дзе адбылася масавая смерць немаўлят, абвінаваціў мам11

У Давосе пачалася сустрэча Зяленскага і Трампа

Што вядома пра 27‑гадовага загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні14

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць