Меркаванні55

Як я пачаў размаўляць па-беларуску з незнаёмымі людзьмі

Піша ў сябе ў фэйсбуку Кастусь Церашкоў.

Мая гісторыя роднай мовы пачалася ў кастрычніку 2016 года. Я ішоў па сваіх справах у навушніках па пераходзе метро Якуба Коласа. Пабачыў, як нейкі чалавек нешта робіць побач з бел-чырвона-белым (далей бчб) сцягам. Я здзівіўся: наш сцяг і побач няма міліцыі. Падышоў, каб даведацца, што адбываецца. Аказалася, што гэты чалавек збіраў подпісы за наданне бчб статусу гістарычнай каштоўнасці. Я адразу падпісаў, бо заўсёды лічыў бчб нашым сцягам, а той, што зараз, лічу сімвалам Савецкай акупацыі. Падзякаваў за добрую справу, пажадаў сабраць як мага больш подпісаў. Але адразу гэты спадар прапанаваў паставіць яшчэ адзін подпіс, пад іншай петыцыяй: за свабоду Э. Пальчысу. На той момант я не ведаў, хто гэта такі, але подпіс паставіў, развітаўся і паехаў далей.

На гэтым гісторыя не скончылася.

На наступны дзень я вырашыў прыехаць пасля працы на тое ж месца і дапамагчы збіраць подпісы. Я дакладна не ведаў, ці будуць там збіраць подпісы, але для мяне гэта было няважна.

Ён (незнаёмы спадар) там быў. Калі я падышоў, ён пазнаў мяне. Мы пазнаёміліся і, калі ён пачуў, што я прыехаў дапамагчы, быў вельмі здзіўлены. Для мяне гэта быў першы вопыт збору подпісаў. А яшчэ гэта быў мой першы вопыт размовы з незнаёмымі людзьмі на мове. Спачатку я паўтараў тое, што гаварыў мой новы знаёмы, а потым пачаў размаўляць самастойна. І ведаеце што? Мова ішла сама, мне хацелася размаўляць (так, былі памылкі, але мне не было сорамна і не сорамна сёння, калі раблю памылкі), хацелася дапамагаць. Не памятаю, колькі я сабраў у той дзень подпісаў, але той вечар змяніў маё стаўленне да мовы, гісторыі.

Той вечар змяніў мяне! Віншую ўсіх з міжнародным днём Роднай Мовы!

Каментары5

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову43

Буданаў: Зяленскі даручыў як мага хутчэй завяршыць вайну, пажадана да зімы3

«Давераная асоба Макрона, якая прыедзе ў Мінск», аказалася адстаўным паслом, што пабывае на «Мінскім дыялогу»22

Казулю забралі на лячэнне, яка адсялілі ў асобны вальер. Што змянілася ў «Дукорскім маёнтку» пасля скандалу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць