Гледзячы на гэтую фатаграфію, якая вельмі весяліць карыстальнікаў інтэрнэту, шмат хто ў жарт думае, што ў вярблюдаў ёсць нешта агульнае з жырафамі — а менавіта вельмі доўгая шыя, піша 120.su.

Фота зрабіў Дэвід Грэй падчас паездкі ў Аман. Да таго часу 45-гадовы мужчына ўжо настолькі нагледзеўся на вярблюдаў і зрабіў з імі столькі здымкаў, што не думаў, што жывёлы гэтыя змогуць яго чымсьці здзівіць. Аднак, міма такой пацешнай сцэнкі ён прайсці не змог.
Адзін вярблюд піў ваду з бака, іншы жа ляжаў ззаду таго ж бака, і ў выніку аптычнай ілюзіі атрымалася так, што жывёлы як быццам зліліся ў адну мудрагелістую істоту з неімаверна доўгай шыяй.
Каментары