Рэйтынг НН.
Рэйтынг НН.
Чалавек году: Віктар Ганчарэнка
Хойніцкі, мележаўскі тыпаж гэты Ганчарэнка. 31‑гадовы трэнер БАТЭ нарадзіў новую беларускую легенду. Фантастычны ўзлёт барысаўскай каманды ў Лігу чэмпіёнаў быў заслугай унікальна маладога (тры гульцы каманды старэйшыя за яго) трэнера. Заслужыў годнасць чалавека году ў Беларусі.
Віктар Ганчарэнка нарадзіўся ў 1977 у Хойніках Гомельскай вобласці. Гадунец хойніцкай спартовай школы і сталічнай Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзерву (РВАР). Выступаў за РВАР (1995—1997) і БАТЭ (1998—2002). Абаронца. Двухразовы чэмпіён Беларусі (1999, 2002). Кар’еру гульца завяршыў праз сур’ёзную траўму — разрыў крыжападобнай звязкі, меніск. У час выступлення за БАТЭ здымаў кватэру разам з варатаром нацыянальнай зборнай Юр’ем Жаўновым.
Адукацыя вышэйшая. У 2004 скончыў Беларускую акадэмію фізічнай культуры (трэнер па футболе). У 2004 — 2006 працаваў трэнерам дублюючага складу БАТЭ. З лістапада 2007 — галоўны трэнер БАТЭ.
Жанаты, выхоўвае сына Арцёма, якому крыху больш за год. Маці і сястра жывуць у гарадскім пасёлку Акцябрскі, што на Гомельшчыне. Бацька, які працаваў у Чарнобылі ў першыя дні пасля аварыі, памёр у 1993, пахаваны ў Хойніках. Ганчарэнка кажа, што менавіта бацька прышчапіў яму любоў да футболу.
Любімыя клубы — «Манчэстэр Юнайтэд», «Вільярэал», «Мілан». Любімыя трэнеры — Фабіё Капэла, Алекс Фергюсон, Арсен Венгер.
Ганчарэнка стаў самым маладым трэнерам у гісторыі Лігі чэмпіёнаў. Кажа, што перад стартам Лігі чэмпіёнаў хваляваўся меней, чым перад вяселлем.
Хобі — Формула‑1. Любімы гоншчык — Хэмілтан. Любімая каманда — «Макларэн».
Музыка — ніякіх перавагаў не мае.
***
В.Шэйман |
У. Макей |
Пераразмеркаванне году: Уладзімір Макей і Віктар Шэйман
У 2008 годзе Беларусь атрымала новага шэрага кардынала. А разам з ім — новы афіцыйны курс. На пасадзе кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта страшнага Віктара Шэймана змяніў Уладзімір Макей. Які з усіх сілаў імкнецца падавацца нястрашным і увасабляць курс беларускай улады на лібералізацыю і прымірэнне з Еўрасаюзам. Што немалаважна — Макей часцяком фігуруе на фотах побач з Віктарам Лукашэнкам.
Таксама з блізкага атачэння Аляксандра Лукашэнкі выбылі многія прадстаўнікі старой гвардыі — Генадзь Нявыглас, Алег Праляскоўскі. Змянілі мулкія крэслы старшыняў аблвыканкамаў на сінекуру ў палаце прадстаўнікоў і нацыянальным сходзе Андрэйчанка і Батура.
Фармальна ястраб Шэйман паляцеў за тое, што не ўпільнаваў выбуху на Дзень Рэспублікі. Аднак збоку той выбух выглядае як зручная нагода. Шэйман падазраецца ў датычнасці да знікненняў апанентаў улады. Ён застаўся ў спісе невыязных у краіны Еўрасаюзу нават пасля адмены санкцый. Такі чалавек ой як не трэба цяпер Лукашэнку на заўважнай пасадзе.
Сыход году: Ірына Казуліна
Ірына Казуліна, якая на той час ужо не магла гаварыць, знайшла сілы адказаць адкрытым лістом. «Зачапіла за жывое грэблівае стаўленне да нашай сям’і. Хоць часам здаецца, што нічога падобнага ўжо не можа вывесці з сябе, цынізм дзівіць. Тыя прапановы, якія былі агучаныя яго пасланцам нам, былі непрымальнымі. Гэта было б ганебнымі ўцёкамі з краіны».
23 лютага, праз тыдзень пасля выступу кіраўніка краіны, Ірына Казуліна памерла ад раку малочнай залозы. Адміністрацыя калоніі доўга не хацела выпускаць А. Казуліна на пахаванне жонкі. Але лёс пакутніцы‑жанчыны абудзіў такую хвалю грамадскага спачування і абурэння, што ўлады ўрэшце былі вымушаныя адшкадаваць палітыку тры дні адпачынку. Развітацца з Ірынай у Чырвоны касцёл і на могілкі ў Тарасава прыйшлі некалькі тысяч чалавек.
Пробліск году: Міхась Пашкевіч
У краіне з’явіўся новы энергічны палітык. За год лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхась Пашкевіч прайшоў праз крымінальны суд у «Працэсе чатырнаццаці», выключэнне з апошняга курсу гістфаку БДУ (яму заставалася толькі абараніць дыплом), адсядзеў агульнай колькасцю 37 сутак адміністрацыйнага арышту. Нават прысуд на два гады «хатняй хіміі» крэатыву ў Пашкевіча не адняў. Прыкінуўшыся бээрэсэмаўцам, ён пранік на з’езд «лукамолу» і, дабіваючыся слова, ўзняў там хай падчас выступу віцэ‑прэм’ера Косінца. Няўрымслівы Міхась Пашкевіч выглядае адным з найбольш перспектыўных палітыкаў новай генерацыі. Абы не перагарэў, як ужо часта бывала з «маладымі ды раннімі».
Грымёр году: лорд Бэл
Год працы не мінуў дарма. Інтэрв’ю з Лукашэнкам з’явіліся ў найбуйнейшых газетах Еўропы і ЗША. Дарэчы, менавіта Бэл за некалькі дзён да вызвалення Казуліна, Кіма і Парсюкевіча заявіў, што на волю выйдуць палітвязні.
Другой найважнейшай задачай брытанец называў правядзенне парламенцкіх выбараў. Тут дэмакратычныя дэкарацыі рухнулі. Аднак Еўропа ўсё настроеная працягваць дыялог. І тут заслуга Бэла, безумоўна, ёсць. Адно што ўлада пільна сочыць, каб Бэлава навука рабіць добрую міну не стала сапраўднай мінай, закладзенай пад «стабільнасць» і «працвітанне».
Птушка году: Міхаіл Снягір
Катэджы будавалі ўсе, а крайнім застаўся Снягір. Пракурор Мінскай вобласці стаў галоўнай ахвярай антыкарупцыйнага дакладу Лукашэнкі 13 лістапада. Прэтэнзіі былі выказаныя да набытай пракурорам кватэры ў цэнтры Мінску, а таксама катэджу, які выглядае «больш унушальна за рэзідэнцыю прэзідэнта».
За карупцыйнымі праваламі ў самым сэрцы вертыкалі праглядаюцца даўнія і цёмныя спляценні інтарэсаў. У 2000 годзе пастанову аб арышце Дзмітрыя Паўлічэнкі падпісаў менавіта намеснік генеральнага пракурора Міхаіл Снягір. А бедны чалавек, якога Снегір выселіў з кватэры, як аказалася, — уладальнік заводаў, газет, параходаў…
Яшчэ расійскі царызм практыкаваў здачу палітычных актывістаў у салдаты.
Сёлета у боты масава абувалі сяброў «Моладзі БНФ». У войска забралі несправядліва адлічанага гомельскага студэнта Змітра Жалезнічэнку, Алеся Каліту, Змітра Бяляева, Юр’я Дашука, Хведара Чаранкова.
Прызыў‑2009 таксама абяцае быць багатым. На чарзе Франак Вячорка, а таксама адзін з лідэраў «Маладога фронту» Іван Шыла.
Тыя, хто выпісвае позвы, спадзяюцца, што з дапамогай арміі змогуць збіць актыўнасць маладзёнаў. На практыцы ж хлопцы атрымліваюць нялішнюю загартоўку. А прыклад Тараса Шаўчэнкі паказвае, што з войска часам вяртаюцца геніяльнымі паэтамі і сімваламі нацыі.
Усю гаму пачуццяў апазіцыйных кандыдатаў у палату прадстаўнікоў праілюстраваў барысавец Віктар Гарбачоў, які ў ноч парламенцкіх выбараў у інтэрв’ю «Нашай Ніве» шчыра выгукнуў: «Нас кінулі, бляха!» І столькі адчаю і падманутай наіўнасці чыталася ў ягоных словах… А што ж вы хацелі?
Беларускі футбол сёлета праславіўся не толькі поспехамі БАТЭ, але і ўчынкам брэсцкага суддзі Сяргея Шмоліка, які выйшаў працаваць на матч чэмпіянату краіны п’яным.
Спачатку балельшчыкі думалі, што ў рэферы проста скурчыла спіну, але потым зразумелі, што Шмолік лыка не вяжа. Кадры, калі арбітра выводзяць пад рукі з поля, абляцелі найбольшыя тэлеканалы планеты. Такога ў сусветнай футбольнай практыцы яшчэ не бачылі. Сам жа Шмолік быў дыскваліфікаваны пажыццёва.
Вось вам і адказ, чым сённяшняя Беларусь розніцца ад іншых краінаў свету.
Медалісты пекінскай Алімпіяды, малатабойцы Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі, былі пазбаўленыя ўзнагарод. Допінг‑кантроль паказаў, што тэстастэрон у крыві атлетаў зашкальваў. Самі спартсмены растлумачылі гэта тым, што падчас спаборніцтваў адмовіліся ад сэксу і харчаваліся яйцамі буйной рагатай жывёлы. Вось пакутнікі: і ад сэксу адмовіліся, і ўсякае лайно елі, і медалёў не атрымалі.
Пакуль апальныя рок‑музыкі звыкаюцца да свайго новага становішча і здымаюць кліпы на тэлеканале «Лад», «Ляпіс Трубяцкой» выдаў нонканфармісцкі альбом. З дзвюма песнямі па‑беларуску. У адной з якіх спяваецца:
- Сэрца палае, далонь не дрыжыць
Ды паляўнічы - там воўк бяжыць.
Пагоня побач —
Будзем жыць!
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELORUSSIA LIBERTA
А. Галіеў |
Не так і многа адвакатаў адважваецца абараняць палітычных праціўнікаў Лукашэнкі. Таму працу Аляксандра Галіева, Мар’яны Сімешкі, Паўла Сапелкі нельга недаацэньваць. Часта на падобных працэсах адвакаты выступаць з больш смелымі заявамі адносна сітуацыі ў краіне, чым самі абвінавачаныя. Для гэтага трэба мець неабыякую грамадзянскую мужнасць.
За аферы з зямлёй быў арыштаваны адзін з найбагацейшых людзей краіны, дырэктар «Ждановічаў» Яўген Шыгалаў. Зрэшты, запомніўся не сам арышт, а рэкордны заклад, які заплацілі за хворага бізнесмена, каб ён меў магчымасць зрабіць аперацыю за мяжой. Каб Шыгалаў убачыў неба Лондана, было заплачана каля пяці мільёнаў долараў. Цяпер з яго патрабуюць яшчэ 40 — нібыта за парушэнні экалогію пры будаўніцтве гандлёвага комплексу. Зараз пакінуць і без Жданоў, і без штаноў.
Адной з значных культурных падзей году была пастаноўка мюзіклу «Дзень Максіма».
Галоўную ролю Максіма Багдановіча ў пастаноўцы выканала… Святлана Зелянкоўская.
Няхай «Дзень Максіма» і атрымаў не самыя адназначныя водгукі, але ігра самой Зелянкоўскай была бліскучай.
Абама стаў першым афраамерыканцам, які заняў пасаду кіраўніка наймагутнейшай краіны свету. Так Амерыка канчаткова развіталася з расавымі забабонамі. Абама стаў новым увасабленнем амерыканскай мары. Народжаны ў беднай сям’і, ён выбіўся ў людзі, скончыў адзін з самых прэстыжных універсітэтаў. Сваю кар’еру ён пачаў не з зарабляння грошай, як большасць ягоных аднагодкаў, а з сацыяльнай работы ў Чыкага.
Смяльчак году: іракскі журналіст
Ярка і артыстычны выказаў свае палітычныя погляды іракскі журналіст Мунтадар аль‑Зайдзі — запусціў туфлямі ў Джорджа Буша. Паспрабаваў бы ён шпурнуць у Хусэйна…
У сакавіку ўся Беларусь была шакаваная паведамленнем пра здарэнне на трасе Мінск — Мікашэвічы. Каб спыніць п’янага кіроўцу, які з хуткасцю 180 км/г уцякаў ад міліцыянтаў, інспектары ДАІ перагарадзілі дарогу прыватнымі легкавымі аўтамабілямі, не высадзіўшы адтуль людзей. На шчасце, абышлося без чалавечых ахвяраў, хаця кіроўца Мянцюк і ўрэзаўся ў адзін з аўтамабіляў. Інфармацыя патрапіла ў прэсу. Следам пачалі ўсплываць і даўнейшыя падобныя выпадкі… У выніку Раману далі пяць гадоў калоніі, а міліцыянты‑арганізатары ўсяго толькі абмежаваліся ўмоўнымі тэрмінамі і работу памянялі.
Дзіця году: Міколка Лукашэнка
Кіраўнік краіны браў сына на Алімпіяду ў Пекін, а таксама на саміт СНД у Бішкек. На пытанне пра маці Колі, Лукашэнка адказаў, што «гэта адна доктарка». Людзі ж звыкліся, што ў тэлевізары Лукашэнка з’яўляецца цяпер выключна з сынам.
***
Фота Юліі Дарашкевіч, Уладзя Грыдзіна, photo.bymedia.net, gazetaby.com, belta.by, AP, nytimes.com, naviny.byž
Каментары