Грамадства4444

Вядучы «Контураў» і аўтар прапагандысцкіх фільмаў пра ЗША пайшоў працаваць на «Голас Амерыкі»

Колішні работнік тэлеканала АНТ Ілля Коласаў у 2015—2017 быў тварам праграмы «Контуры» — ён зачытваў навіны, рабіў інтэрв'ю з чыноўнікамі. Яго паклікалі на АНТ з расійскага тэлеканала RTVI.

Выступы Коласава цалкам укладваліся ў звыклую лінію беларускага тэлебачання і не ўтрымлівалі элементаў дыскусійнасці.

Выгляд Коласава ў кадры не сведчыў пра тое, што навіны АНТ ён зачытвае міма волі ці з псіхалагічным дыскамфортам.

Як выявілася, з такім жа самым выглядам цяпер ён зачытвае навіны ў тэлевыпусках «Голасу Амерыкі».

Там ён усплыў пасля нядоўгай супрацы з прэс-службай Федэрацыі хакея Беларусі.

«Голас Амерыкі» — мяккая ідэалагічная сіла ЗША, пакліканая ідэалізаваць амерыканскі лад жыцця, а таксама крытыкаваць ідэйных ворагаў.

Коласаў працуе там ужо некалькі месяцаў, здымае сюжэты і вядзе са студыі праграму «Тыдзень». 

«Існуюць засцярогі адносна стану дэмакратыі і вяршэнства закона, дзеянняў у датыченні апазіцыі, яны павінны быць улічаны ўладамі Беларусі, каб стварыць палітычны падмурак для змены адносін», — дае Коласаў слова амерыканскаму эксперту, які расказвае пра адносіны ЗША з Беларуссю. 

У наступным сюжэце ён ужо крытыкуе Расію, у наступным — паведамляе аб падзенні ўзроўню свабоды ў свеце, у наступным — інфармуе пра перспектывы амерыканскай эканомікі ў выпадку, калі прапанаваныя Трампам захады будуць прынятыя. 

Асабліва захапляльна гэта глядзіцца, калі ўзгадаць векапомныя фільмы Коласава «Бе$ценный доллар» і «Бе$ценный доллар — 2» пра амерыканскую валюту, якая несправядліва заняволіла свет.

Таксама не паспела забыцца, як Коласаў усхваляў Уга Чавеса: «Проста ён з людзей, якія мне сімпатычныя. Рызыкуючы наклікаць на сябе непрыязнасць людзей, якія б назвалі сябе лібераламі ці дэмакратамі, скажу: асабіста я да Чавеса стаўлюся з пашанай. Таму прывёз сабе з Каракаса бейсболку з профілем венесуэльскага Чэ. Палічыўшы, што ў нас матрыцы каштоўнасцяў супадаюць. Мне гэтаксама сімпатычны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка», — казаў ён.

Звязацца з Іллёй Коласавым пакуль не ўдалося.

Каментары44

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў48

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік «Марка» патлумачыў, як санкцыі б'юць па віцебскім абутку5

У Англіі трохгадовы хлопчык пайшоў з бацькамі ў заапарк і апынуўся ў вальеры з кракадзіламі

У Беларусі зафіксавалі першую сёлета трапічную ноч2

Аргенціна датэрмінова выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету. З пяці яе галоў пяць забіў Месі2

Беларусы ўжо збіраюць чарніцы цэлымі бітонамі3

У Дзяржынску паваленыя ветрам дрэвы пашкодзілі пяць аўтамабіляў

У Чачэрску жанчына атрымала траўмы ў ДТЗ па віне мужа. З яго спагналі грошы за яе лячэнне2

На Паўночных могілках у Мінску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму ФОТАФАКТ6

Беларускі пачалі флэшмоб — посцяць свае фоты ў кароткіх шортах. Прычынай стаў адзін непрыемны каментар20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў48

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць