Свет33

Урад Літвы падаў у адстаўку

У аўторак падаў у адстаўку ўрад на чале з Інгай Ругінене. Пра гэта на ранішнім пасяджэнні ў аўторак заявіў старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Міндаўгас Сінкявічус, паведамляе LRT.

Інга Ругінене. Фота: Foto Olimpik/NurPhoto via Getty Images

У аўторак раніцай кабінет міністраў сабраўся на пасяджэнне, на якім было прынята рашэнне аб адстаўцы.

«Я сапраўды рада камандзе, якая тут, зараз сядзіць за сталом. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, нам сапраўды ёсць чым ганарыцца. Кожны з вас унёс вялікі ўклад у дабрабыт нашай дзяржавы і паляпшэнне жыцця людзей», — сказала І. Ругінене.

І. Ругінене падзякавала ўсяму кабінету міністраў: «Шчыра дзякую».

У мінулым годзе пасля адстаўкі тагачаснага прэм’ер-міністра Гінтаўтаса Палуцкаса таксама павінен быў скласці паўнамоцтвы ўвесь кабінет міністраў.

Ругінене ўзначальвала ўрад з верасня мінулага года. Яна вернецца на пасаду міністра сацыяльнай абароны і працы.

У гісторыі Літвы пачынаючы з 1990 года, Ругінене была чацвертай жанчынай прэм'ерам у краіне следам за Казімірай Прунскене, Ірэнай Дэгуцене і Інгрыдай Шыманіце.

Каментары3

  • Галоу́нае што
    23.06.2026
    І ніхто ссінелымі пальцамі за крэсла не трымаецца
  • Не, галоу́нае што
    23.06.2026
    2 предыдущих премьера - под следствием.
  • Гражданин РБ
    23.06.2026
    Я бы на месте литовцев давно их в отставку отправил бы за косяк с фурами - не просчитали такие убытки своим гдражданам

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць