Улада1010

Расія значна ўрэзала пастаўку газу ў Еўропу

Спыненыя пастаўкі на Балканы, у Польшчу зніжана пастаўка газу, што ідзе цераз Украіну на 85%, пастаўкі ў Чэхію скарочаныя на 75%, у Аўстрыю паступае толькі 10% расійскага газу. Пра зніжэнне аб'ёмаў паставак газу заявіла Нямеччына.

Усе пастаўкі расійскага газу цераз Украіну ў Балгарыю, Харватыю, Турцыю, Грэцыю і Македонію спыненыя, паведамляе Рэйтэр са спасылкай на Міністэрства эканомікі Балгарыі.

У Мінэканомікі Балгарыі падкрэсліваюць: «Мы ў крызіснай сітуацыі».

«Газпром» утрая скараціў пастаўкі газу ў кірунку, што правяло да недаатрымання «блакітнага паліва» ў Еўропе.

***

13:45

Пастаўкі ў Чэхію скарочаныя на 75%, у Аўстрыю паступае толькі 10% расійскага газу, Венгрыя атрымлівае толькі 20% газу.

***

14:47

Пастаўкі газу ў Польшчу упалі на 85%, перадае radiozet.pl. Тут гаворка пра газ, што ідзе цераз Украіну.

Тым часам Еўрасаюз востра раскрытыкаваў устрыманне ад пастаўкі газу ў некаторыя краіны ЕС. "Гэта сітуацыя непрымальная, - напісалі ў супольным звароце прадстаўнікі Еўракамісіі і чэшскага прэзідэнта (Чэхія цяпер старшынствуе ў ЕС)".

ЕС заклікае да аднаўлення перамоваў Украіны і Расіі, каб была шрэшце развязаная "гэтая спрэчка".

Таксама зазначаецца, што недахоп паставак газу пачынае адчуваць Нямеччына.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску65

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах1

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў47

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема9

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску65

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць