Здарэнні11

Ва Ушацкім раёне затрымалі серыйнага злодзея з абрэзам на ровары

Позна ноччу 25 сакавіка ў краме, які размешчаны ў вёсцы Сарочына, Ушацкага раёна спрацавала сігналізацыя. На месца здарэння неадкладна выбылі міліцыянеры. Яны затрымалі мужчыну, які спрабаваў збегчы з гандлёвага аб'екта праз складскія памяшканні, паведамляе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама.

Высветлілася, што злодзеем аказаўся 42-гадовы неаднаразова судзімы жыхар Гарадоцкага раёна. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён ужо некалькі тыдняў перасоўваўся па тэрыторыі вобласці на ровары і спыняўся на начлегі ў пустых дамах.

Падчас сваіх падарожжаў падазраваны займаўся крадзяжамі. Крама ва Ушацкім раёне мужчына прыгледзеў загадзя. Уначы ён абясточыў шчыт, які забяспечваў гандлёвы аб'ект электрычнасцю і разбіў каменем шкло. Пасля гэтага злодзей забраўся ўнутр, забраў з касы амаль 2500 рублёў выручкі. Акрамя гэтага зламыснік склаў у некалькі пакетаў прадукты харчавання і алкаголь. Падчас затрымання пры сабе ён меў нож. Таксама аператыўнікамі ў некалькіх метрах ад месца крадзяжу быў знойдзены ровар, на якім рухаўся мужчына, а таксама камуфляжная куртка, абрэз з патронамі, і яшчэ адзін нож. Падазраваны затрыманы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Пара паехала нараджаць у Мексіку — і знайшлі горад для жыцця ды яшчэ курорт3

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА10

Трамп упершыню ўвёў пошліны супраць Расіі. Пачалася другая гандлёвая вайна з усім светам?6

Юрген Клоп узначаліў зборную Германіі3

Сярэдні заробак вырас на 100 рублёў7

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі34

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя16

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць