Здарэнні66

Дырэктара вясковай школы з Шаркаўшчыны падазраюць у сэксуальным гвалце над вучнямі: падрабязнасці

25 сакавіка затрымалі Яўгена Д., дырэктара вясковай школы з-пад Шаркаўшчыны.

59-гадовы Д. працаваў у школе ў вёсцы Станіславава. Педагагічны стаж — больш за 20 гадоў. Пачынаў фізруком, даслужыўся да дырэктара — пасаду кіраўніка школы заняў прыкладна 15 гадоў таму, кажуць мясцовыя.

Выкладаў Д. фізкультуру і чарчэнне.

У самой школе пацвярджаюць факт затрымання дырэктара, але каментаваць гісторыю адмаўляюцца.

Педагогі з суседніх вёсак кажуць, што Д. быў на добрым рахунку, ніякіх праблем ніколі не меў. Жыў у Шаркаўшчыне, у вёсцы толькі працаваў. Жанаты, мае дарослага сына. Жонка пенсіянерка, раней працавала ў райвыканкаме.

«Нядаўна, 23 сакавіка, Яўген пахаваў маці. Я яго бачыў на пахаванні, здаецца, ніякіх праблем не было», — распавёў «Нашай Ніве» брат дырэктара.

Але праз пару дзён Д. узялі пад варту. У Следчым камітэце пацвердзілі: мужчыну затрымалі 25 сакавіка. На яго завялі крымінальную справу, падазраюць у гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняга.

Вядома, што пакуль пацярпелых двое. Гэта школьнікі, вучні Станіславаўскай школы.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», адзін з пацярпелых распавёў маці, што дырэктар яго некалькі разоў «мацаў» у кабінеце. Жанчына пайшла ў міліцыю.

Прычым, па словах школьніка, упершыню дырэктар пачаў заляцацца яшчэ калі хлопчык вучыўся ў 5—6-м класе. Затым на некалькі гадоў мужчына спыніўся, і вось нядаўна ўсё пачалося ізноў.

Праўда, у гэтую гісторыю некаторыя вяскоўцы адмаўляюцца верыць.

«Ён дырэктар ад бога. Я думаю, што гэта няпраўда, — кажа адна з жыхарак Станіславава, у той самай школе ў яе вучацца дзве дачкі. — Я сама не веру ў гэта».

Старэйшая дачка суразмоўцы вучыцца ў 9 класе. Яна таксама паўтарае за маці: «І я лічу, што гэта няпраўда. Ён быў нармальны дырэктар і нармальны настаўнік, заўсёды добра ставіўся, амаль не сварыўся».

Цяпер педагогу пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі. 

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск16

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам28

Непадалёк ад рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе разбіўся бізнэс-джэт, загінулі дзевяць чалавек

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць