Камандуючы Унутранымі войскамі МУС Юрый Караеў на чарговым пасяджэнні Грамадскай рады МУС пракаментаваў чуткі пра магчымы бунт у папраўчай калоніі №3, піша sb.by.
«Насамрэч там праходзілі сумесныя вучэнні атрада міліцыі спецыяльнага прызначэння, ДВП і УВ па задушэнні масавых беспарадкаў у прамзоне калоніі. Усіх асуджаных у гэты дзень не вывелі на працу, пакінуўшы ў жылой зоне. А ў прамысловай былі як бы агрэсіўна настроеныя вайскоўцы, якія гралі ролю асуджаных. Вучэнні, кажа Караеў, удаліся, але, як аказалася, не ўдалося пазбегнуць дэзінфармацыі», — паведамляецца ў матэрыяле.
Інфармацыя пра магчымы бунт у ПК-3 у Віцебскай вобласці з'явілася 20 сакавіка. Паведамлялася, што раніцай некаторыя асуджаныя адмовіліся выходзіць на сняданак і падпарадкоўвацца патрабаванням адміністрацыі.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары