Музыка11

Музычны лэйбл БМА пачынае кампанію «Узаемна!» у гонар Каліноўскага

Беларуская Музычная Альтэрнатыва (БМА group) у гонар Кастуся Каліноўскага пачынае кампанію UZAJEMNA!/УЗАЕМНА!

У межах кампаніі будуць ладзіцца фэсты розных музычных кірункаў (рок, метал, рэп, бардаўская музыка), плануецца збор і выданне музычнай складанкі з творамі, прысвечанымі Кастусю Каліноўскаму, а таксама выраб адмысловай сувенірнай прадукцыі.

«Нас здзіўляе, што асоба Кастуся Каліноўскага выклікае неадназначную рэакцыю ў беларускім грамадстве, а ў замежжы ставяць пад сумнеў беларускае паходжанне славутага героя», — кажуць арганізатары.

Чаму «УЗАЕМНА!»? Бо гэта вядомы пароль паўстанцаў Каліноўскага, які і на сённяшні дзень не губляе сваёй актуальнасці: 

« — Каго любіш?

— Люблю Беларусь!

— То ўзаемна!»

У межах кампаніі БМА аб’яўляе наступныя мерапрыемствы:

  • Конкурс лагатыпа/малюнка кампаніі — лога/малюнак пераможца будзе надрукаваны на ўсёй прадукцыі кампаніі (значакі, цішоткі, дыскі), а таксама на рэкламных матэрыялах (постэры, улёткі і інш).

Дэдлайн: 1 чэрвеня.

 

  • Збор музычных твораў ад рок-гуртоў і бардаў. Найлепшыя творы ўвойдуць у музычную складанку, а гуртам/бардам будзе прапанаваны выступ на тэматычным фэсце.

Дэдлайн прыёма заявак: 1 жніўня.

 

  • Збор вершаў і іншых твораў, прысвечаных Каліноўскаму. Творы будуць публікавацца на старонцы кампаніі ў сацыяльных сетках. Па дамове музычныя калектывы змогуць выбраць верш для выканання.

Дэдлайн неабмежаваны.

Інфармацыю дасылаць на скрыню [email protected] з пазнакай «Конкурс».

 

UZAJEMNA! / УЗАЕМНА! — некамерцыйная асветніцка-культурная кампанія. У бліжэйшы час будзе запушчана кампанія па збору сродкаў для рэалізацыі праекта. Ахвотныя падтрымаць ці ўзяць удзел у кампаніі могуць звязацца з арганізатарамі:

+375 (29) 649-0-888

[email protected]

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць