Улада22

Беларусь плануе рамонт пяці ўчасткаў нафтаправода «Дружба»

Беларусь плануе капітальны рамонт пяці участкаў нафтаправода «Дружба». Пра гэта паведаміў журналістам галоўны інжынер ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга, піша ТАСС.

«Заўсёды ёсць ўчасткі нафтаправода, якія маюць патрэбу ў капітальным рамонце. Мы праектуем цяпер пяць участкаў для капітальнага рамонту. Ужо год ідуць праектныя работы», — сказаў ён.

Вярыга адзначыў, што у 2019 годзе нафтаправоду будзе 55 гадоў. Паводле яго слоў, знос асноўных фондаў актыўнай часткі нафтаправода цяпер складае больш за 65%.

Галоўны інжынер кампаніі дадаў, што рамонт, а таксама мадэрнізацыя нафтаправода праходзяць у планавым парадку з улікам яго амартызацыі. Ён адзначыў, што рамонт нафтаправода спецыялісты пачнуць «па меры гатоўнасці сістэмы і магчымасці, дапушчальнасці перапынкаў». «Вядома, усе работы выконваюцца з улікам планаў транспарціроўкі нафты», — сказаў Вярыга. Пры гэтым ён указаў, што трубаправод можа быць спынены толькі ў выпадку «планавых рамонтаў, альбо аварыйнай сітуацыі».

На сённяшняй нарадзе з урадам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускі бок пры неабходнасці будзе закрываць нафтаправоды на рамонт, нягледзячы на ​​транзіт расійскай нафты.

У 2018 годзе па сістэме ААТ «Гомельтранснафта Дружба» перапампаваныя 60,4 млн т нафты, з іх 58,8 млн т — пастаўкі з Расіі, што складае каля чвэрці нафтавага экспарту Расіі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію60

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць