Інтэрнэт і СМІ1919

Марзалюк у першым выпуску свайго шоу гаварыў пра незалежнасць, Курапаты і Зяленскага

На тэлеканале СТБ выйшаў першы выпуск перадачы «У абстаноўцы міра», якую вядзе гісторык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк. У прадмове да праграмы Марзалюк казаў пра беларускую талерантнасць, што ў нас заўсёды мірна жылі праваслаўныя, каталікі, габрэі і мусульмане, гладзіў ката, а таксама ўзіраўся ў велічныя панарамы Мірскага замка.

Злева направа: Руслан Абрамчык, Ігар Марзалюк, Наталля Карчэўская і Ігар Луцкі.

Перадача і запісвалася ў інтэр’еры Мірскага замка. Госці сядзелі за цяжкім дубовым сталом у прасторнай зале, побач быў камін з гербам Міра, у памяшканні былі развешаны партрэты магнатаў. Думаецца, што такі выбар памяшкання для шоу выклікае раздражненне ў многіх заходнерусісцкіх і чарнасоценскіх колах.

Сама перадача — копія «Клуба рэдактараў», які ідзе на тэлеканале «Беларусь-1». За сталом збіраюцца адны лукашэнкаўцы, усе з аднолькавай пазіцыяй, няма дыскусіі і сутыкнення думак, і размова непазбежна ператвараецца ў харавую контрпрапаганду.

А хто былі ў гасцях? Генеральны дырэктар СТБ Ігар Луцкі, першая намесніца міністра культуры Наталля Карчэўская, а таксама першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Абрамчык.

У асноўным у перадачы размаўлялі па-беларуску. Рабіў гэта, вядома, сам Марзалюк, абсалютна ўвесь час на нашай мове прамаўляў Руслан Абрамчык (да гэтага чыноўніка варта прыглядзецца, ён можа зрабіць сабе добрую кар’еру), старалася гаварыць Карчэўская, нават Луцкі пару фразаў прамовіў па-беларуску.

Па-руску Марзалюк размаўляе значна горш, у яго моцны беларускі акцэнт з фрыкатыўным «г». Але пры ўзгадваннях, напрыклад, паслання Лукашэнкі ён чамусьці лічыў за лепшае пераходзіць на рускую.

Дэпутат, а цяпер і вядучы Марзалюк, быў захоплены выступам Лукашэнкі перад парламентам. «Вырасла пакаленне людзей, якое дыхае незалежнасцю. Незалежнасць не прадаецца за банку мазуты ці варэння», — казаў Марзалюк.

Самы, мабыць, доўгі спіч вядучага «У абстаноўцы міра» Марзалюка быў прысвечаны Курапатам. Ён назваў дзеянні пэўных людзей у Курапатах «правакацыяй» і казаў, што так можа пачацца грамадзянская вайна. «Ёсць рэчы, на якіх нельга спекуляваць. Сапраўды, гэта месца палітычных рэпрэсій 1937 — 1940 гадоў. Але д’ябал у дэталях», — кажа Марзалюк.

Ён стаў абурацца дзеяннямі Змітра Дашкевіча, які самавольна ўсталёўваў крыжы ў ахоўнай зоне. «Хто асвячаў тыя крыжы?» — крычаў Марзалюк. Гісторык сказаў, што самі пахаванні знаходзяцца на ўзгорку так званай Галгофы, а таксама яе схілах, а на месцах, дзе былі крыжы, якія знеслі, іх няма.

«Крыжы на месцах пахаванняў ніхто не чапаў і чапаць не будзе. Улада самі іх узновіць, калі будзе патрэба», — тлумачыў дэпутат. Ён распавёў, што грыф «сакрэтна» з расследавання КДБ па Курапатах, якое праводзілася ў 1998 годзе, ужо зняты. І анансаваў, што бліжэйшым часам дакументы будуць надрукаваныя.

У другой частцы перадачы Марзалюк зноў згадаў Курапаты. У той частцы, дзе гаварыў пра «мемарыялізацыю памяці», што павінны быць месцы, куды ў абавязковым парадку будуць ездзіць школьнікі — гэта Хатынь, Трасцянец, Курапаты, Бяроза-Картузская. Пра апошнюю ён сказаў: «Хай людзі адчуюць усю радасць польскага панавання».

Ну і ўрэшце гаворка троху зайшла пра ўкраінскія выбары. Карчэўская запэўніла, што «артыст — гэта таксама чалавек, а Зяленскі яшчэ валодае буйным бізнэсам». «Ва Украіны ўсё павінна атрымацца», — адзначыў Луцкі. «Мы ім шчыра гэтага зычым», — запэўніла Карчэўская.

Абрамчык, які ў цэлым рабіў пазітыўнае ўражанне, на жаль, мала гаварыў пра агульнарэспубліканскія ці міжнародныя тэмы. Пакуль гэта шоу аднаго героя. Калі Марзалюк хоча большай папулярнасці і праглядаў, то госці павінны быць больш словаахвотнымі.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць