Грамадства1313

У фан-зоне Еўрагульняў пратэставалі супраць інтэграцыі з Расіяй, людзей затрымалі

Актывісты Народнай грамады Валянцін Троцкі, Сяргей Спарыш і Рыгор Пагарцаў выйшлі з плякатамі супраць прыезду Дзьмітрыя Мядзьведзева ў фан-зоне на праспэкце Пераможцаў. Іх жорстка затрымалі асобы ў цывільным, піша «Радыё Свабода»

На фоне інтэграцыйных перамоваў паміж Дзьмітрыем Мядзьведзевым і Сяргеем Румасам актывісты Народнай грамады выйшлы з плякатамі да Палацу спорту, дзе цяпер знаходзіцца фан-зона Эўрагульняў. Пра гэта Свабодзе распавёў палітык Мікалай Статкевіч.

«Гэта рэакцыя на гандаль беларускай незалежнасьцю. Яны вырашылі правесьці акцыю, выйшлі да фан-зоны ля Палацу спорту, каб выказаць сваю пазыцыю. Яны былі жорстка затрыманыя са зьбіцьцём, але яны загадзя ведалі на што ішлі. Гэта пратэст супраць перамоў аб здачы незалежнасьці, якія адбываюцца проста цяпер», — сказаў Мікалай Статкевіч.

На плякатах актывістаў было напісана «Пуцін, мы не адзіны народ!», «Да пабачэньня, наш ласкавы Міша», «Адчапіцеся ад нас са сваёй інтэграцыяй».

21 чэрвеня Менск наведаў Дзьмітры Мядзьведзеў, каб правесьці перамовы аб інтэграцыі Беларусі і Расеі з кіраўніком беларускага ўраду Сяргеем Румасам. Абодва чыноўнікі заявілі пра пасьпяховасьць інтэграцыйных працэсаў.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць