Коля Лукашэнка, Сяргей Румас і старэйшы сын Ірыны Абельскай наведалі матч зборнай Беларусі па пляжным футболе ФОТА
У другім матчы на турніры па пляжным футболе на Еўрапейскіх гульнях зборная Беларусі гуляла са Швейцарыяй. У серыі пенальці перамогу атрымала наша каманда, а матч наведалі Коля Лукашэнка і прэм'ер-міністр Сяргей Румас, піша kp.by


Як паведамляе TUT.BY, на трыбуне Коля Лукашэнка сядзеў у кампаніі невядомай дзяўчыны і Дзмітрыя Абельскага — старэйшага сына кіраўніка лечкамісіі Ірыны Абельскай.
Дзмітрый Абельскі — афтальмолаг і старшы выкладчык кафедры афтальмалогіі БелМАПА, урач аддзялення лазернай мікрахірургіі вока Рэспубліканскага афтальмалагічнага цэнтра на базе 10-й бальніцы.
Каментары