Здарэнні2727

На вяселлі ў Кобрынскім раёне забілі мужчыну, бацька нявесты ў рэанімацыі

Вяселле ў Гарадцы Кобрынскага раёна стала трагедыяй — на двух мужчын, якія гулялі на гэтым мерапрыемстве, напалі натоўпам, калі яны выйшлі з будынка. Адзін загінуў, а бацька нявесты — у бальніцы, паведамляе «Першы Рэгіён».

Вёска Гарадзец і гарадскі пасёлак Антопаль — два суседнія населеныя пункты. Першы — у Кобрынскім, а другі — у Драгічынскім раёнах.

Вяселле ў сталовай Гарадца гуляла сям'я нявесты з Антопаля, бок жаніха, кажуць, з Жабінкаўскага раёна.

Усё на вяселлі ішло нармальна, аднак цяпер нават удзельнікі мерапрыемства не могуць зразумець, як здарылася трагедыя. Як распавяла «Першаму рэгіёну» адна з жанчын, якая была на вяселлі, Міхаіл Н. і бацька нявесты Сяргей С. выйшлі з памяшкання на паветра, калі ўсё і адбылося.

«Міхаіл і Сяргей выйшлі на свежае паветра, а там нейкія малалеткі. Яны як дзікуны сябе паводзілі. Было хлопцаў, можа, пяць, дзве дзяўчыны з імі. Можа, па якіх 15 гадоў, але дзікуны… Нажа то там не было, але збітыя яны былі моцна. Адзін памёр (Міхаіл Н. — рэд), у другога твар разбіты — вока цалкам заплюшчылася і палова твару… Ці то іх пад ногі пусцілі, ці то што, не ведаю… Нявесты бацька — там жа больш за сто кілаграм, адзін пятнаццацігадовы не мог яго збіць, там натоўпам.

Можа, яны гарэлкі хацелі ці яшчэ чаго, была адна размова ад нейкага малога, што «яны (збітыя. — рэд.) ад нас грошы патрабавалі». Міша Н. быў цвярозы, ні кроплі не піў, ён жа за рулём быў, тым больш у яго ж сэрца хворае. Такі спакойны чалавек выйшаў і грошы патрабаваў у нейкіх малалетак? Ды быць такога не можа», — упэўненая суразмоўца.

Яшчэ адна жыхарка Антопаля распавяла, што, імаверна, нейкі канфлікт разгарэўся з-за спіртнога:

«Стаялі на вуліцы, падышлі адмарозкі, гарэлку патрабавалі. Мне казалі, што яны прыходзілі, першы раз прасілі, і ім нібыта вынеслі гарэлкі. А потым, ім, напэўна, мала здалося, прыйшлі. Мішу ўдарылі, у яго гематома на твары, ён ішоў павольна да дзвярэй і ўпаў на прыступках. У яго слабое сэрца, ніхто не ведае, ён памёр ад таго, што ўдар справакаваў сардэчны прыступ, або ад самога ўдару па галаве. А ў рэанімацыі — бацька нявесты. Яго пляшкай па галаве стукнулі».

Што ж на самай справе адбылося ў Гарадцы, будуць высвятляць праваахоўныя органы.

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Варшаве на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Варшаве на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё

Усе навіны →
Усе навіны

Сусветны банк прагназуе найгоршае дзесяцігоддзе для глабальнага росту з 1960-х гадоў2

Маркелаў, Нагорная і Гудзілін адкрываюць у Вільні прастору з лазняй7

Мядзінскі хоча адправіць генсаку НАТА падручнік гісторыі, каб даказаць, што «Украіны ў XII стагоддзі не было»15

У Эстоніі супрацоўніцу «Расіі сегодня» асудзілі на шэсць гадоў за дзяржздраду2

Яшчэ адно вялікае скарачэнне ў беларускім геймдэве2

Больш за 50 еўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі з Менску ў Вільню12

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Варшаве на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Варшаве на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць