Усяго патроху

Спытае люты, ці добра абуты

Пры праясненнях да мінус 27°C. Прагноз надвор’я ў Беларусі на 31 студзеня — 2 лютага.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 31 студзеня ў Беларусібудзе воблачна, днём з праясненнямі. На значнай частцы тэрыторыі невялікі снег. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 6—11 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 1—8°С, па поўначы да мінус 13°С.

У Мінску 31 студзеня воблачна, часам невялікі снег. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 6—11 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 5—7°С, да вечара пахаладае да мінус 10°С.

У наступныя двое сутак, 1—2 лютага, у краіне рэзка пахаладае.

Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі 1 лютага ноччу па поўдні невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 4—9 м/с.

Тэмпература паветра 1 лютага ноччу мінус 7—14°C, па паўночным усходзе мінус 15—20°C, пры праясненнях да мінус 25°C; днём мінус 5—12°C, па паўночным усходзе да мінус 15—18°C.

2 лютага ноччу мінус 13—20°C, па паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 25—27°C, па паўднёвым захадзе мінус 7—12°C; днём ад мінус 5—12°C па паўднёвым захадзе да мінус 13—18°C па паўночным усходзе.

У Мінску 1 лютага воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 11—13°С, днём мінус 9—11°С.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё17

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе абмяркоўваюць стварэнне як альтэрнатывы НАТА новага абарончага саюза з удзелам Украіны9

У Італіі беларус разграміў хірургічнае аддзяленне бальніцы2

Улады Сірыі атрымалі перамогу над мясцовымі курдамі4

На Дняпры злавілі шчупака-«кракадзіла»4

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе49

На мінскіх святлафорах хутка з’явяцца QR-коды. Для чаго?

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі9

Памёр былы міністр фінансаў Мікалай Корбут4

Фядута — Калеснікавай: Машанька, ці вярніцеся на Месяц, ці не вучыце жыць тых, хто стаміўся набіваць гузы ад чарговага наступання на граблі37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё17

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць