Згарэлая адэская гасцініца, дзе начавалі 14 беларусаў, па дакументах лічылася «складам»
Гасцініца Токіа Стар у Адэсе, пажар у якой забраў жыцці дзевяці чалавек, праходзіла па дакументах як «складскія памяшканні».

Пра гэта паведамілі на пасяджэнні камісіі па пытаннях тэхнагенна-экалагічнай бяспекі і надзвычайных сітуацый Адэскай аблдзяржадміністрацыі, перадае Украінская Служба Інфармацыі.
В.а. дырэктара дэпартамента архітэктуры Ігар Чаркасаў заявіў, што дакументы, якія дазваляюць рэарганізацыю памяшканняў трамвайнага дэпо ў гатэль, не былі знойдзеныя.
«Мы знайшлі пяць дэкларацый. Ні ў адным з дакументаў няма згадак таго, што па гэтым адрасе можна пражываць. У дакументах будынкі былі здадзены ў арэнду як складскія памяшканні», — заявіў Чаркасаў.
Нагадаем, у ноч на 17 жніўня ў гатэлі Токіа Стар у Адэсе адбыўся пажар, у выніку якога дзевяць чалавек, у тым ліку дзіця, загінулі, і яшчэ дзесяць былі шпіталізаваны.
У гасцініцы на момант пажару пражывалі 14 беларусаў.
Каментары