Грамадства

«Забі мой страх». На магіле Ліпая паставілі помнік

На магіле Алеся Ліпая ў Рудзенску паставілі помнік, грошы на які збіралі грамадою. Аўтар помніка — скульптар Вадзім Мацкевіч.

Збор грошай вялі на сайце «Улей». Заяўленая сума складала 10 тысяч рублёў. Самымі шчодрымі ахвярадаўцамі сталі гаспадар партала Tut.by Юрый Зісер і рэжысёр Андрэй Курэйчык. Яны пераказалі па 1000 рублёў. Сярод тых, хто ахвяраваў па 100 рублёў, — заснавальніца «Прэс-Клаба» Юлія Слуцкая, бізнэсмен Мікалай Маркоўнік, выкладчыца Юлія Чарняўская.

Заснавальнік інфармацыйнага агенцтва БелаПАН памёр 23 жніўня 2018. Алесю Ліпаю было 52 гады.

Алесь Ліпай — заснавальнік і кіраўнік БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі, якое працуе з 1991 года.

Акрамя таго, ён быў паэтам. Незадоўга да смерці ён стаў генеральным спонсарам святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пяць фактаў пра заснавальніка БелаПАН Алеся Ліпая

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць21

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярэзінскім раёне двухгадовае дзіця атруцілася ягадамі ландыша2

Заснавальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Азіі

У Беларусі здымаюць фільм пра легендарнае мінскае «Дынама»5

Яўген Каравулаў з КР: «Мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. І я сказаў «так»38

«Я зразумеў за гэтыя шэсць гадоў, што вельмі шчаслівы чалавек». Андрэй Аляксандраў расказаў пра вызваленне і першую сустрэчу з жонкай

У холе мінскага Dana Mall аднекуль з'явіўся жывы певень ВІДЭА9

Ва Украіне звязалі расійскія атакі на свае заходнія вобласці з рэтранслятарамі на тэрыторыі Беларусі9

Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных14

Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць21

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць