Грамадства1515

Што беларусы думаюць пра магчымасць пахавання Каліноўскага ў Беларусі МЕРКАВАННІ

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі звярнуліся да кіраўніцтва Літвы з просьбай пахаваць Кастуся Каліноўскага ў Беларусі.

Гэтая тэма выклікала шырокую дыскусію на прасторах беларускага інтэрнэту. Прыводзім словы некаторых лідараў меркаванняў.

«Нехта сапраўды думае, што літоўскі ўрад нешта зараз возьме і аддасць, прытым фактычна невядома куды і невядома каму, бо сярод падпісантаў - ніводнага дзяржаўнага чыноўніка, і тым больш такога, які прымае важныя рашэнні?» — піша гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Стась Карпаў лічыць, што важнасць костак моцна пераацэньваюць. І нават калі Беларусі гэтыя косткі аддадуць, што мы будзем з імі рабіць?

«Ну паставім помнік, ладна. Дзе-небудзь у Лошыцы. Улады выдзяляць для іх месца на закрытым палігоне ў Калодзішчах. І мы туды, значыць, прыедзем разок. Ну ці два разкі. А пасля, што? Будзем карагоды вадзіць і расказваць, як цягнулі ў зубах гэтыя намоленыя косткі ўсе 200 кіламетраў? А для чаго? Напэўна, каб сказаць, што ў Вільні мы былі гасцямі», — піша Карпаў.

Журналіст і краязнаўца Кастусь Шыталь думае, што Каліноўскага трэба пахаваць у Вільні.

«Я думаю, што Каліноўскага трэба пахаваць у Вільні. Ён загінуў не ў чужым краі, і не ў чужым горадзе. Вільня — гэта наш горад. Наш — не ў сэнсе сучаснай дзяржаўнасці, а ў сэнсе гістарычным і культурным».

Францішак Вячорка лічыць дыскусію пра перапахаванне карыснай.

«Думаю, што Каліноўскі, на жаль, будзе перапахаваны ў Вільні. Але сам факт такой дыскусіі ўсяляе ў мяне аптымізм што да беларуска-літоўскіх дачыненняў і нашай будучыні», — напісаў Вячорка.

Блогер Эдуард Пальчыс заклікаў падтрымаць зварот дзеячаў культуры і таксама падпісаць яго.

«Зараз вельмі важна беларусам паказаць, што мы цэнім і любім свайго нацыянальнага героя. Падпісвайцеся і вы пад зваротам, на працягу тыдня ўсе подпісы будуць сабраныя і адпраўленыя ўраду Літвы», — піша Пальчыс.

Катэгарычна супраць перапахавання Каліноўскага ў Беларусі выступіў журналіст «Радыё Свабода» Дзмітрый Гурневіч.

«Раз — перапахаванне ў Беларусі было б пры цяперашняй уладзе ператворанае ў «Дажынкі» або свята на Лініі Сталіна ці Аўцюкі. Два, і гэта галоўнае: Вільня — сталіца Вялікага княства і горад, дзе беларушчына — частка ягонай гісторыі», — піша Гурневіч.

«На маю думку, тыя, хто супраць [перапахавання ў Беларусі — Рэд.], не маюць палітычнага мыслення: эфект ад такой падзеі быў бы супастаўны з трыма нобелеўскімі прэміямі», — піша філолаг і журналіст Валер Булгакаў.

Апытанка

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек111

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць