Свет77

«Новая газета» знайшла доказы прысутнасці чачэнскага спецназа ў Нарвегіі

Падраздзяленне парашутыстаў чачэнскага спецназа «Лятучы атрад» з 2016 года працуе ў нарвежскай частцы Арктыкі на архіпелагу Шпіцберген, паведамляе расійская «Новая газета». Яна прааналізавала даныя з інстаграмаў меркаваных спецназаўцаў.

Выданне прыводзіць некалькі здымкаў карыстальніка akhaev_07_95. На адным з іх мужчына зняты на фоне авіязапраўшчыка з надпісам «Svalbard lufthavn» («аэрапорт Шпіцбергена»). Фота мае геатэг «Spitsbergen». На ўніформе мужчыны бачная нашыўка парашутнага цэнтра DZ Grozny. Здымак зроблены ў лютым 2018 года.

На іншай фатаграфіі, якая датавана студзенем 2018-га, akhaev_07_95 знаходзіцца на фоне сцяга таго ж парашутнага цэнтра. У руках у яго зброя. Геатэг — «Longyerbyen» азначае горад Лонгійр, сталіцу нарвежскай часткі Шпіцбергена.

Выданне таксама спасылаецца на фота карыстальніка bes___600. Яно зроблена ў сакавіку 2018 года, на ім мужчыны ў вайсковай форме стаяць на фоне грозненскага аэрапорта. У каментарах аўтар напісаў: «Ліхі 16 год… На Арктыку выляталі». На пытанне пра таварыша, што адсутнічаў, ён адказаў: «Яны ў Нарвегію ездзілі тады. Па працы ездзілі».

Раней нарвежскае выданне AldriMer паведаміла пра высадку расійскіх спецпадраздзяленняў на Шпіцберген і мацерыковую Нарвегію для правядзення ваенных аперацый і разведкі. Пасольства Расіі ў Нарвегіі назвала гэтую інфармацыю «грубай правакацыяй».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры9

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна16

Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў Беларусь3

У Нідэрландах сорт цюльпанаў назвалі «Мінск»: высокія, самавітыя

Беларуская гімнастка здабыла медаль на Кубку Еўропы

У Мінску ДАІ масава спыняе кіроўцаў каршэрынгу1

Гомель, хутка і да вас даляціць цеплыня з Горадні2

Нафтавая пляма набліжаецца да раскошнага палаца Пуціна ў Геленджыку1

Дротавы хатні інтэрнэт цалкам перастаў працаваць у Маскве і Падмаскоўі11

Зяленскі заявіў пра «спецыфічную актыўнасць» у Беларусі на мяжы з Украінай і гатоўнасць адрэагаваць26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры9

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць