У Ліцэі БДУ афіцыйна прызначылі новага дырэктара. Ім стаў кандыдат фізіка-матэматычных навук Ігар Варакса. Загад пра гэта падпісаў рэктар БДУ Андрэй Кароль 4 кастрычніка.
41-гадовы Варакса, які ў свой час скончыў Ліцэй з сярэбраным медалём, распачаў сваю працоўную дзейнасць ва ўстанове ў 2001 годзе, ён прайшоў шлях ад настаўніка фізікі і астраноміі да намесніка дырэктара. У 2006 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «лазерная фізіка».
Папярэдні дырэктар Макар Шніп сышоў з пасады ў жніўні гэтага года. Ён кіраваў Ліцэем цягам пяці гадоў. Ігар Варакса выконваў абавязкі дырэктара гэтыя тыдні.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Каментары