Эканоміка11

БКК і «Уралкалій» падпісалі кантракты на пастаўку хлоркалію Індыі

Фота Дзмітрыя Брушко

Буйныя сусветныя экспарцёры хлоркалію, ААТ «Беларуская калійная кампанія» і расійскі «Уралкалій» абвясцілі пра заключэнне доўгатэрміновых кантрактаў з адным з двух ключавых сусветных пакупнікоў калійных угнаенняў, індыйскай IPL, піша Tut.by.

БКК 26 кастрычніка абвясціла пра падпісанне кантракту на пастаўку калійных угнаенняў на індыйскі рынак па цане 280 даляраў за тону CFR. «Гэта пагадненне будзе садзейнічаць павелічэнню попыту з боку індыйскіх фермераў, а таксама з'яўляецца пацвярджэннем агульнага імкнення БКК і IPL да гарманічнага і ўстойлівага развіцця галіны. Усталяваны кошт не толькі адлюстроўвае бягучую кан'юнктуру, але і стварае перспектыву для актывацыі бізнэсу ўгнаенняў ва ўсіх ключавых рэгіёнах», гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Кошт мінулага кантракту БКК і IPL, завершанага летам 2019 года, быў на ўзроўні 290 долараў. Аднак у гэтым годзе эксперты казалі аб некаторай нявызначанасці на рынку на фоне прафіцыту магутнасцяў і значных запасаў у асноўных вытворцаў.

«Цяпер, гледзячы на ​​нявызначанасць па шэрагу рынкаў, мы на бліжэйшыя 3-4 месяцы чакаем невялікае зніжэнне аб'ёмаў — да 30% для падтрымання аптымальнага ўзроўню попыту і прапановы. Гэта добры час, каб правесці рамонты на абагачальнай фабрыцы і іншым абсталяванні», — адзначаў на канферэнцыі ў Мінску ў пачатку верасня гендырэктар «Беларуськалія» Іван Галаваты.

Хлоркалій — адзін з ключавых экспартны прадукт Беларусі. Экспартныя пошліны ад яго паставак традыцыйна ўносяць прыкметны ўклад у фарміраванне бюджэту краіны.

На дзень раней, 25 кастрычніка, «Уралкалій» паведаміў аб падпісанні сваёй «дачкой» «Уралкалій Трэйдынг» кантракту з IPL на пастаўку хлорыстага калію з кастрычніка 2019 года па 31 сакавіка 2020 года. Цану кантракту расійская кампанія не называе, але адзначана, што яна «справядліва адлюстроўвае бягучую кан'юнктуру на сусветным калійным рынку». «Мы па-ранейшаму ўпэўненыя ў фундаментальных характарыстыках калійнай галіны і мяркуем, што заключанае пагадненне стане стымулам росту попыту на калійныя ўгнаенні на асноўных рынках спажывання», — гаворыцца ў паведамленні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя15

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі

У Брэсце ў верасні зацвіла акацыя ФОТАФАКТ2

У Швецыі левыя партыі атрымалі большасць на выбарах, прэм’ер пайшоў у адстаўку5

Прэм'ер Канады прывітаў збліжэнне з Еўрасаюзам, але акрэсліў межы членства4

На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў24

Кітай папрасіў Іран стрымаць еменскіх хусітаў1

Пасля Літвы Джон Коўл наведаў і Латвію5

Мемны Андрэй Крываносаў больш не ваенкам Гомельскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя15

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць