Грамадства55

У Беларусі можа быць створана нацыянальная школа пілотаў

Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі, перадае БЕЛТА.

У гэтым годзе спаўняецца 45 гадоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Да гэтага юбілею Міністэрства адукацыі пацвердзіла адкрыццё спецыяльнасці па падрыхтоўцы пілотаў. «Мы рыхтуем неабходныя дакументы, зварот на імя кіраўніка дзяржавы, каб ён падтрымаў падыходы, распрацаваныя Дэпартаментам па авіяцыі, акадэміяй па авіяцыі, авіяцыйнымі арганізацыямі, і мы адкрылі сваю школу падрыхтоўкі пілотаў», - сказаў Арцём Сікорскі.

Раней, паводле яго слоў, у Беларусі камерцыйных пілотаў не рыхтавалі, яны праходзілі падрыхтоўку ў Расійскай Федэрацыі, Украіне, краінах Балтыі. «Цяпер мы хочам стварыць сваю, нацыянальную, школу, таму што апошнім часам грамадзянская авіяцыя знаходзіцца ў авангардзе, актыўна развіваецца і дэфіцыт лётных кадраў. Ён існуе ў свеце і ўжо становіцца актуальным для нас, таму падрыхтоўка пілотаў для нас будзе ў прыярытэце», - падкрэсліў дырэктар дэпартамента Мінтранса

Каментары5

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя3

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Якое пакаранне цяпер у Беларусі даюць за наркотыкі?2

Беларус паўтара года чакаў ПМЖ у Польшчы, а потым атрымаў ліст, што яго карту паляка анулявалі яшчэ чатыры гады таму4

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя18

«Без грошай быў бы звычайным мігрантам». У сеціве з'явіліся старыя выказванні дзяўчыны Ямаля пра футбаліста5

Топ-10 крымінальных артыкулаў, па якіх часцей за ўсё судзяць беларусаў1

Жанчыну з Гродна асудзілі на сем гадоў калоніі2

Расія нанесла ўдар «Іскандэрамі» па палігоне пад Кіевам, дзе праходзіла выстава ўзбраення1

Пара паехала нараджаць у Мексіку — і знайшлі горад для жыцця ды яшчэ курорт3

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя3

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць