Грамадства22

Крымінальную справу супраць блогера Аляксандра Кабанава закрылі

Як паведаміў Аляксандр Кабанаў baj.by, даведаўся ён пра гэты факт выпадкова. Справа спыненая з фармулёўкай «за адсутнасцю складу злачынства»

Блогер звяртае ўвагу, што крымінальная справа была адноўленая на падставе пастановы пракуратуры Брэсцкай вобласці на самым пачатку кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Пры гэтым Аляксандр Кабанаў планаваў удзельнічаць у выбарах у якасці кандыдата на адной з выбарчых акруг у Брэсце, але яго не зарэгістравалі нібыта з-за памылак падчас складання анкеты.

Што тычыцца адноўленай крымінальнай справы, то, паводле блогера, яго толькі аднойчы выклікалі ў міліцыю, але ён адмовіўся ад візіту ў РАУС.

«Пасля гэтага мяне ўвогуле не чапалі, а пасля выбараў раптоўна даведаўся, што справа зачынена ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства», — кажа Аляксандр Кабанаў.

Паводле блогера, ён так і не зразумеў, што было прычынай для аднаўлення гэтай крымінальнай справы, бо ранейшыя абвінавачанні не пацвердзіліся. Адзіная версія — справу аднавілі, каб замінаць актыўнаму ўдзелу Аляксандра Кабанава ў выбарчай кампаніі.

«Не выключана, што ўлады захочуць аднавіць гэтую справу і ў 2020 годзе, калі ў Беларусі распачнуцца прэзідэнцкія выбары», — жартуе блогер.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка6

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска кажа, што яе мужа-небараку ў Лёзне скралі армяне і прадалі ў штурмавікі ў расійскую армію. Той, напэўна, ужо труп12

Беларускія цыгарэты для кантрабанды закапалі ў бураковы жом

На Камароўцы моцна патаннела чарэшня. Цэны ў 3—4 разы ніжэйшыя, чым былі 3 дні таму2

Бел-чырвона-белы сцяг — з сабой. Каліноўцы выпусцілі працяг фільма-дзённіка1

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося10

Расійскі сухагруз, які перавозіў расійскія ядзерныя рэактары для КНДР, маглі падбіць тарпедамі НАТА2

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з відам на райвыканкам5

Ва Украіне загінуў першы расійскі студэнт, завербаваны ў войскі БПЛА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка6

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць