Грамадства1212

Першы намеснік старшыні Беларусбанка, якога летась асудзілі на 7,5 года, ужо на волі

Асуджаны ў верасні 2018 года на 7,5 года пазбаўлення волі былы першы намеснік старшыні Беларусбанка Генадзь Гаспадарык выйшаў на волю. Пра гэта tut.by паведаміла некалькі не звязаных паміж сабой крыніц.

Былога першага намесніка старшыні праўлення Беларусбанка Генадзя Гаспадарыка затрымалі ў чэрвені 2016 года ў момант атрымання хабару ў памеры 14 тысяч даляраў. Па версіі следства, ад 2010 да 2015 года ён атрымаў больш за 215 тысяч даляраў. Грошы паступалі ад некалькіх кампаній за перамогу ў тэндарах на пастаўку банкаўскага абсталявання. Па ўсіх сямі эпізодах, звязаных з атрыманнем хабару, Гаспадарык прызнаў віну. Ён таксама пагасіў шкоду ў 200 тысяч даляраў. У верасні 2018 года суд даў яму 7,5 года пазбаўлення волі.

Як распавялі tut.by крыніцы, у сярэдзіне лістапада 2019 года Гаспадарык выйшаў на волю. Па словах аднаго з суразмоўцаў партала, яго памілаваў прэзідэнт.

Улічваючы, што Гаспадарык знаходзіўся пад вартай з лета 2016 га, ён адбыў больш за палову прызначанага тэрміну.

Адзначым, што гэта не адзіны выпадак памілавання буйных банкіраў за апошнія некалькі гадоў. Так, у 2018 годзе на волю выйшаў былы выканаўчы дырэктар Беларусбанка Анатоль Багавік, якога раней прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі. Пасля вызвалення ён працаўладкаваўся памочнікам кіраўніка ў кампанію «БР-Кансалт», якая з'яўляецца даччынай структурай Банка развіцця.

Каментары12

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць