Здарэнні

Завершана следства

па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхароў вёскі Пухавічы, якія абвінавачваюцца ў забойстве аднавяскоўца‑падпальшчыка.

6 сакавіка завершана следства па крымінальнай справе ў дачыненні да чатырох жыхароў вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна, якія абвінавачваюцца ў жорсткім забойстве аднавяскоўца.

Як паведаміў БелаПАН следчы аддзела па важных справах пракуратуры Гомельскай вобласці Сяргей Белікаў, крымінальная справа перададзена пракурору Гомельскай вобласці, затым яна паступіць для разгляду ў Гомельскі абласны суд. Плануецца, што аблсуд разгледзіць справу на выязным пасяджэнні ў Жыткавічах.

Паводле слоў Белікава, псіхіятрычная экспертыза прызнала, што чатыры абвінавачваныя, у ліку якіх дзяўчына, знаходзіліся ў стане свядомасці. Ім прад’яўлена абвінавачванне ў забойстве ў адпаведнасці з часткай 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса (забойства, учыненае групай асоб), што караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да 25 гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем.

Жорсткае забойства Мікалая Макарэвіча, 1957 года нараджэння, адбылося 31 снежня 2008 года. Яго цела спрабавалі спаліць, а затым адвезлі і схавалі каля вёскі Белеў Жыткавіцкага раёна.

10 студзеня па падазрэнні ў забойстве былі затрыманыя тры мясцовыя жыхары — 1972, 1974 і 1985 гадоў нараджэння. Іх змясцілі ў следчы ізалятар,

аднак 6 лютага, пасля ўмяшання прэзідэнта краіны, мера стрымання была змененая на хатні арышт.

24 лютага абвінавачанне ў забойстве было прад’яўлена 21‑гадовай жыхарцы Пухавічаў, якая раней была асуджана за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў свайму сужыцелю і адбывала пакаранне ў выглядзе абмежавання волі.

БелаПАН

Каментары

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць