У Мінску мужчына ў кавярні зрабіў заўвагу, а ў адказ атрымаў газавым балончыкам у твар
Пра выпадак паведамляе сталічная міліцыя.
У міліцыю паступіла паведамленне, што ў кавярні, размешчанай на рынку невядомы распыліў газ у твар наведвальніку.
Аператыўнікі неадкладна выехалі на месца здарэння і правялі затрыманне. Зламыснікам апынуўся 39-гадовы грузчык, які працуе на рынку.
Ён знаходзіўся ў кавярні са сваёй знаёмай, пачаў лаяцца, пра што яму і сказаў адзін з наведвальнікаў. Грузчык пакрыўдзіўся і ў адказ на заўвагу скарыстаўся газавым балончыкам.
Каментары