Меркаванні1212

Чаму чытаць з гаджэтаў лепей, чым з паперы. Асноўныя правілы чытання

Віктар Марціновіч на budzma.by распавядае пра тое, чаму чытаць з гаджэтаў усё ж лепей, чым папяровыя кнігі.

Я ўжо пісаў пра тое, што гаджэты зрабілі ў чытанні рэвалюцыю, супастаўную з вынаходніцтвам кнігадрукавання. Нашыя дачыненні з тэкстамі сталі зусім не такімі, як былі яшчэ 10 гадоў таму, і гэта адбілася нават на прыродзе сучаснай мастацкай літаратуры: з’яўленне «малога еўрапейскага рамана памерам менш за колішнія аповесці — рэакцыя на перавытворчасць аўтараў і знікнення бар’еру, які раней выстаўляла неабходнасць выдаткоўваць грошы на друк.

Цяпер кожны трэці — аўтар, кожны пяты — раманіст, і знайсці сярод гэтага нешта сваё робіцца ўсё цяжэй.

А знайшоўшы — выдаткаваць тыдзень, патрэбны звычайнаму чалавеку на ўважлівыя зносіны з тэкстам. То сучасны чытач — паспешлівы чытач. Кнігі цяпер імкнуцца быць меншымі, творы — лаканічнейшымі; пры тым што чапляць гэта мусіць не менш, чым колішнія шматтомныя і шматслоўныя формы.

Я чытаю шмат і чытаю ў асноўным з экранаў, бо шмат вандрую і не магу вазіць з сабой валізы кніг.

Першая і самая галоўная парада, якую я магу даць, — ніколі не чытайце з тэлефона. Ніколі, чуеце? Тым болей з падлучанага да інтэрнэту тэлефона.

Тэлефон, нават самы сучасны, з суперпракачаным дысплэем, — прылада для гартання стужак, для прагляду фота, але ніяк не для адсочвання літараў. Кажу гэта як чалавек, што часам сам усё ж чытае з тэлефона і ходзіць пасля гэтага бы сляпое кацяня. Тыдзень чытання з тэлефона ў цёмным пакоі — і акуляры спатрэбяцца нават тым, хто іх ніколі не насіў.

Другое правіла для таго, хто чытае, — на час чытання быць як мага далей ад сеціва.

Наяўнасць на экране побач дзвюх акенцаў, з FB і з CoolReader, вядзе да таго, што FB перамагае. Які б захапляльны раман ні быў у вас у CoolReader, FB — гэта навела з вамі ў галоўнай ролі, то вашая ўвага ўсё роўна будзе тамака.

Чытаць з планшэта лепей, чым з тэлефона, але ёсць адна адметнасць: чытаючы з планшэта, ты чамусь пазбаўляешся сну. Я не ведаю дакладна, як гэта працуе, але прызвычаенасць да любога зіхоткага экрана можа трымаць ва ўзбуджэнні шмат гадзін. І якой бы нуднай ні была кніжка — ты не заснеш, пакуль не вырубіш гаджэт і не паварочаешся яшчэ гадзіну, адчуваючы, што вочы прыстасоўваюцца да цемры і адпачываюць.

То няма лепшай прылады для чытання ў ХХІ стагоддзі, чым танная, не падлучаная да інтэрнэту электронная кніжка. Чым прасцейшая, тым лепшая.

Лепей — на картках. Ні навігацыя, ні ўбудаваны браўзер не мусяць адцягваць ад асноўнага — ад тэкстаў.

Што да тэкстаў, то заўважце: раней мы даведваліся спачатку сёе-тое пра біяграфію аўтара, пра штось напісанае ім, і толькі потым ішлі набываць. Бо па кнігу трэба было ісці, а гэта вымагала высілкаў.

Сёння мы спачатку чуем ад сябра прозвішча, нічога не робім, потым чуем гэтае прозвішча ад яшчэ кагось — і вось тады лезем на пірацкую бібліятэку, і пачынаецца самае галоўнае.

Аўтары для сучасніка — гэта аватарка з фоткай (якая сама па сабе ніколі нічога не скажа), радок з імем, часам з годам нараджэння побач — і ўсё. Далей — пералік назваў, звычайна па алфавіце. З іх нам трэба вылучыць штось. І добра, калі ў бібліятэцы ёсць чытацкі рэйтынг, можна даверыцца хаця б на густу незнаёмай табе большасці. А калі няма? Ты тыцкаеш у першую кнігу, пампуеш, тыцкаеш у яшчэ адну, пра запас, і ўсё — панеслася!

Пры такім падыходзе, пачуўшы прозвішча Булгакава, мы можам паспрабаваць прадрацца скрозь «Зойкіну кватэру», кінуць, пагартаць «Прыгоды Чычыкава», кінуць, нарэшце, ужо са скрыўленым тварам, адкрыць «Тэатральны раман», а потым усім, каго сустрэнем, казаць, што Булгакаў — поўнае лайно.

Таму я, калі чую параду прозвішча ад кагось, адразу ўдакладняю, які дакладна тэкст чытаць. І калі парадзілі некалькі раманаў, перапытваю, у якім парадку варта знаёміцца, бо тое таксама бывае істотным.

У мяне няма прынцыпу душыць тэкст да канца. Мне звычайна хапае дваццаці старонак.

Я магу сабе ўявіць, колькі выдатных празаікаў прайшло паўз мяне праз гэты прынцып, але я зыходжу з таго, што калі ў чарзе да мяне ў галаву стаіць усё назапашанае чалавецтвам за 5 тысяч гадоў, ад Гамэра да Сервантэса, а шансу пажыць 5 тысяч гадоў у мяне няма, дык у чарговага кандыдата на азнаямленне не можа быць большых шанцаў, чым на 20 старонак. Калі кніга не зачапіла за 20 старонак — яна не мая.

Натрапляючы на згадку гістарычнай постаці ці падзеі, пра якую нічога не ведаю, я ніколі не дазваляю сабе адразу лезці ў «Вікі» яе правяраць. Я раблю нататку і чытаю пра гэта пазней, калі чытанне скончыцца. Бо трэба мець павагу да тэксту.

Я заўсёды занатоўваю думкі, якія прыходзяць падчас чытання, і ў мяне ёсць асобняя тэчка для гэтага ў Evernote. Бо кніга — гэта не канец падарожжа. Гэта яго пачатак.

Каментары12

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Выбралі самага прыгожага ката ў свеце6

Беларусы збіраюцца на матч «Легіі» з мінскім «Дынама» ў Варшаве21

Каралеўскую сядзібу Панятоўскага ў Гродне прадаюць танней за старую аднапакаёўку2

Так выглядаюць пікеты па зборы подпісаў за Лукашэнку ФОТАФАКТ20

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава7

У Кангрэс ЗША ўпершыню абралі трансгендара9

Лукашэнка: Трамп — гэта сіла17

Зяленскі расказаў пра «цудоўную» тэлефонную размову з Трампам9

Гэта што за цуды інжынерыі? Жыхары сталічнага пяціпавярховіка падзяліліся вынікамі капітальнага рамонту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →