Мерседэс і Аўтандзіл: Міністэрства юстыцыі назвала самыя рэдкія імёны нованароджаных у 2019 годзе
У Міністэрстве юстыцыі распавялі пра самыя рэдкія імёны, якія давалі бацькі дзецям пры рэгістрацыі нараджэння ў 2019 годзе, піша БелТА.

У 2019-м сталі часцей называць дзяцей рэдкімі імёнамі. Толькі ў Мінску імёны 180 хлопчыкаў і 251 дзяўчынкі ў запісах актаў аб нараджэнні па выніках года не паўтараюцца. У сталіцы на свет з'явіліся Асоль, Венера, Джэніфер, Леля, Рагнеда, а таксама Фадзей, Оскар, Дабрамір, Іў і Вітаўт. Усяго за мінулы год у сталіцы зарэгістравана больш за 19 тысяч нованароджаных.
Рэдкія імёны былі і ў рэгіёнах. Дзяўчынак, напрыклад, называлі Мерседэс, Германіка, Айсель, Весяліна, Златаславія, Мілэдзі, Дабраміла, Эльза, Аян, Ясна, Луна, Лея, Вірсавія, Лазарына, Любава, Ясміна, Сымона, Сена, Фёкла, Эліс, Юнона, Ядвіга. Сярод рэдкіх мужчынскіх імёнаў — Геральд, Філат, Саламон, Тамерлан, Франц, Марс, Каміль, Аўтандзіл, Мейліс, Тадэвуш, Фама, Марцін, Лявонцій. Як адзначылі ў Мінюсце, часцей рэдкія імёны давалі дзяўчынкам. А найбольшая колькасць дзяцей з унікальнымі імёнамі — у Мінску і абласных цэнтрах.
Па выніках года ў топ-10 самых папулярных уласных імён увайшлі Максім, Арцём, Міхаіл, Аляксандр, Мацвей, Сафія, Ганна, Марыя, Ксенія, Анастасія.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары