тым хлопцам і дзяўчатам, якія выходзяць на Плошчу з партрэтамі зніклых і палітвязняў.Калі б не вы, то і зніклых, і вязняў было б болей. Калі б не вы, можа і мой унук быў бы ўжо ў турме, бо і ён чалавек вальнадумны, горды, не змаўчыць і несправядлівасці не трывае.
Каб не вы, дык усіх нас здушылі б мацней, як калісьці саветы, якія за вязку сена гатовыя былі чалавека біць.
Бачыў вас з акна аўтобуса і ганаруся вамі. Сам я не змог бы так стаяць. Маю псіхалагічны бар’ер. На шэсці хаджу, а вось так стаяць перад усімі не здолею. Рады, што ёсць у нас смелая моладзь.
Каментары