Улада66

Праваслаўны святар Аляксандр Шрамко публічна пакаяўся

Праваслаўны Вялікі пост у Мінску пачаўся нязвыклай дзеяй у мінскім Свята-Духавым саборы, якую ачоліў мітрапаліт Мінскі Філарэт.

Праваслаўны Вялікі пост у Мінску пачаўся нязвыклай дзеяй у мінскім Свята-Духавым саборы, якую ачоліў мітрапаліт Мінскі Філарэт.

Ён паставіў перад сабою на калені таленавітага праваслаўнага публіцыста-блогера айца Аляксандра Шрамка і прыняў ягонае «публічнае пакаянне».

Пакаянне мае адкрыць А.Шрамку дарогу да святарскай дзейнасці, якая была яму забароненая некалькі гадоў, калі ён быў выведзены за штат «да раскаяння». Ён у свой час быў пакараны за адмову спыніць пісанне ў блог. Іерархію РПЦ цвелілі таксама кантакты А.Шрамка з палітычнымі хрысціянска-дэмакратычнымі ініцыятвамі, што выразілася ва ўдзеле ў міжканфесійнай канферэнцыі па пытаннях свабоды сумлення.

Айцец Шрамко быў духоўным лідэрам групы нон-канфармісцкай праваслаўнай моладзі. Святаром ён стаў у 1994 годзе, з 1996 да 2007 служыў у прыходзе ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Мінску.

Пасля забароны на служэнне ён не мог знайсці сабе працы і перабіваўся выпадковымі заробкамі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю9

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Мінадукацыі замест абавязковага рэестра рэпетытараў створыць іх «вітрыну»2

У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых2

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю9

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць