Здарэнні1616

Расія: Не верым беларускаму суду, таму адпусцілі свайго святара-сутэнёра на свабоду

Днямі медыяпрастора загудзела аб дзіўным выніку справы расійскага святара Мікалая Кірэева. Яго прысудзілі на 5 гадоў і 6 месяцаў за сутэнёрства.

Улетку 2019 года Кірэева адправілі «дасядзець» у Расію. А там яго раптам вызвалілі.

Спачатку паведамлялася, што Кірэева апраўдалі. Але гэтая фармулёўка недакладная. Насамрэч Ленінградскі абласны суд «адмяніў рашэнне суда Віцебска ў сувязі з істотным парушэннем крымінальна-працэсуальнага закона Расіі». У выніку святара-сутэнёра проста выпусцілі на волю.

«У 2017 годзе. у Беларусі айцу Мікалаю былі прад'яўленыя лжывыя абвінавачванні, з-за якіх святар правёў 2,5 года ў месцах пазбаўлення волі. Сваю віну ён ніколі не прызнаваў.

Сам айцец Мікалай, уся сям'я святара, духавенства і вернікі цалкам падтрымлівалі абвінавачанага святара і яго сям'ю. Цяпер ён знаходзіцца на неабходным яму медыцынскім лячэнні», — паведамляе Выбаргская епархія.

Нагадаем, Кірэеў быў асуджаны за тое, што вазіў беларусак у Расію займацца прастытуцыяй. Яго затрымалі на вакзале, калі бацюшка збіраўся ехаць у Пецярбург разам з дзвюма жанчынамі. Ён пазнаёміўся з імі ў інтэрнэце, потым, калі яны пагадзіліся на «працу», асабіста заехаў у Віцебск, каб забраць жанчын.

Чытайце таксама:

Расійскі святар паехаў у тур па манастырах, а знайшоўся ў Віцебску ў прытоне з прастытуткамі

Віцебскі суд разгледзеў апеляцыю расійскага святара, які абвінавачваецца ў сутэнёрстве

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША перакідаюць на Блізкі Усход другі авіяносец і дзясяткі самалётаў8

«Прадалі 1647 купюр за 3 дні». Ажыятаж вакол памятнай банкноты Нацбанка не сціхае3

Стала вядома яшчэ пра аднаго беларуса, які ваяваў на баку Расіі і трапіў у палон1

У паўднёвай Еўропе прайшлі мітынгі супраць турыстаў

Суседзі зрабілі кухню ў лоджыі, і цяпер у суседзяў чуваць звон посуду

«Абзвоньваем дзяцей, унукаў». Чыноўнікі з рулеткамі пайшлі правяраць вышыню травы на ўчастках беларусаў20

Маладзечанцы цягам трох дзён назіралі за маладой качкай, якая звалілася ў калодзеж фантана ў парку1

У Беларусі заўважылі фламінга?

Стала вядома, хто з’яўляецца хэдлайнерам Сходу неабыякавых — мерапрыемства апанентаў Ціханоўскай22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць