Грушаўскаму скверу вернуць ранейшыя межы. Пра гэта паведаміў падчас жывой тэлефоннай лініі мэр Мінска Анатоль Сівак, паведамляе «Мінск-навіны».
Ён падкрэсліў, што той участак сквера, які быў выключаны з яго складу і перададзены забудоўшчыку, вернуць у зялёную зону.
Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама будзе прынята ў наступную пятніцу падчас пасяджэння гарадскога выканаўчага камітэта.
Каментары