Здарэнні1313

Вынесены смяротны прысуд 29-гадоваму забойцу пенсіянераў. Яго сястра: «Я б траіх расстраляла, каб нікому не было крыўдна»

6 сакавіка Мінскі абласны суд агучыў прысуд траім вяскоўцам з-пад Слуцка, якіх вінавацілі ў забойствах і рабаўніцтве пенсіянераў. Аднаго са злачынцаў прысудзілі да расстрэлу.

33-гадовага Валянціна Бушніна, 25-гадовага Віталя Мяцежа і 29-гадовага Віктара Скрундзіка затрымалі год таму, у лютым 2019 года.

За некалькі месяцаў да гэтага Віктар Скрундзік выйшаў на волю пасля чарговай адсідкі. Трохі пабадзяўшыся па сваяках, ён пачаў рабаваць пенсіянераў. А ў паплечнікі браў бойфрэндаў сваіх сясцёр: Віталь Мяцеж — сужыцель роднай сястры Скрундзіка, Валянцін Бушнін — сужыцель стрыечнай сястры.

Віктар Скрундзік, фота Радыё Свабода.

Скрундзік забіў дваіх пенсіянераў — аднаго ў вёсцы Ульянаўка, другога ў суседніх Сухоўчыцах. Пасля ён напаў яшчэ на адну пенсіянерку ў Сухоўчыцах, але яна выжыла.

Менавіта праз яе паказанні стала вядома пра забойства 79-гадовага Міхаіла Шугалея ў Сухоўчыцах. Раней следчыя лічылі, што дзед згарэў праз праблемы з грубкай, але высветлілася, што гэта Скрундзік падпаліў яго дом. Пра гэта агаварыўся сам Скрундзік: падчас збіцця пенсіянеркі ён сказаў: «Аддавай грошы, ці будзе табе тое ж, што і Шугалею!»

На судзе пракурор папрасіў расстраляць Віктара Скрундзіка, Віталя Мяцежа адправіць на 22 гады ў калонію ўзмоцненага рэжыму, а Валянціна Бушніна — пасадзіць на 18 гадоў. Такі вырак суд і вынес. Цяпер на аднаго смяротніка ў краіне стала больш.

«Віця напісаў ліст, у якім паведаміў, што запрасіў пракурор. Прасіў прабачэння ў мяне і віншаваў з 8 сакавіка, — расказала «Нашай Ніве» Надзея, родная сястра Віктара Скрундзіка і сужыцелька Віталя Мяцежа.

— Я б іх траіх расстраляла, каб крыўдна не было нікому. Мужа не шкада — не я ж яго туды адпраўляла.

На апошнім пасяджэнні я не была, увогуле ў судзе была толькі адзін раз, калі мяне выклікалі сведкай. А пасля не ездзіла: мне дзяцей трэба глядзець, дый дорага на суд і назад дабірацца, а грошай няма».

Чытайце:

«Віця сказаў, што на ім восем трупаў». Траім жыхарам Случчыны пагражае расстрэл

«Пасля гэтых забойстваў усіх старых, хто адзін жыў, дзеці пазабіралі. Страшна»

Каментары13

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць