«Мне страшна». Беларуску, якая мелася вылятаць з В'етнама, пакінулі на прымусовы каранцін
Беларуска Таццяна Івашэвіч, якая вядзе ў сваім інстаграме блог пра падарожжы, трапіла ў непрыемную сітуацыю ў В'етнаме ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса.
Яна знаходзіцца ў горадзе Ханой ужо некалькі дзён.
Урад В’етнама вырашыў жорстка змагацца з вірусам:
Машыны дыстанцыйна вымяраюць тэмпературу мінакоў, у горадзе вялікая колькасць вайскоўцаў, медыкі ў касцюмах хімабароны.
Таксама вас прымусяць усталяваць мабільны дадатак, які будзе адсочваць вашу геалакацыю.
Калі ваша тэмпература вышэйшая за 37,3, вас прымусова адвязуць у шпіталь.
Беларуска марыла хутчэй апынуцца дома, бо ў В'етнаме не адчувае сябе ў бяспецы.
Вылет самалёта Таццяны павінен быў адбыцца ў нядзелю, 22 сакавіка, у 08:55 раніцы.
Але ў пятніцу да беларускі ў нумар прыйшла менеджарка гатэля і сказала, што Таццяна больш не можа пакідаць свой пакой.
Яны атрымалі загад ад ўрада краіны і павінны ўтрымліваць на каранціне да 27 сакавіка, нягледзячы на тое што квіткі на самалёт на 22 сакавіка.
У суботу а 08:00 раніцы беларуска адправіла электронны ліст на пошту амбасады Беларусі ва В’етнаме.
Праз некалькі гадзін у нумар беларускі прыйшла менеджарка і сказала, што ў пакоі будуць праводзіць дэзынфекцыю, а ёй трэба здаць тэсты на вірус.
Пасля таго як Таццяна прайшла тэставанне, яе адвялі ў нумар і сказалі нікуды не выходзіць. Нагадалі, што ў гатэлі ўвесь час прысутнічае паліцыя.
«Мне дасюль ніхто нармальна не патлумачыў, чаму мяне наогул тэставалі і чаму я павінна тут знаходзіцца прымусова. На дадзены момант ніякіх захадаў для майго вызвалення дзяржава не прымае. Мне страшна», — піша беларуска.
Яна зможа выйсці з нумара гатэля ўвечары 27 сакавіка, але ўсе рэйсы з Ханоя адмененыя.
«У амбасадзе мне паведамілі, што будзе арганізавана эвакуацыя, прыкладна ў аўторак ці сераду. Невядома з якога горада. Адзінае, што вядома дакладна, — самалёт будзе толькі адзін і для ўсіх месца не хопіць», — піша Таццяна.
Wildberries плануе хаваць свае тавары на складах у Беларусі, Казахстане і Узбекістане
Месца, дзе пачынаўся стары Менск, будуць забудоўваць. Ужо ёсць план
Беларускі хакеіст з НХЛ баіцца, каб яго не забралі ў армію
Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам66
«Цяпер гэта пяскі Герадота». Так цяпер выглядае Прыпяць недзе паміж Лунінцам і Мікашэвічамі ВІДЭА11
Дзіма Білан дасць два запар канцэрты на «Мінск-Арэне»11
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў33
На магілёўскай трасе выпрабоўваюць «вайтопінг» — новую тэхналогію рамонту дарог55
«Даказвала, што я — гэта я». Беларуска заказала БАДы ў ЗША — і даведалася, што павінна польскай дзяржаве больш за 5 мільёнаў даляраў55
Маршрутка ў Мінску паехала без пасажыра, адмяніўшы заказ11
Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам6
Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам
Месца, дзе пачынаўся стары Менск, будуць забудоўваць. Ужо ёсць план
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў33
Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?33
«Даказвала, што я — гэта я». Беларуска заказала БАДы ў ЗША — і даведалася, што павінна польскай дзяржаве больш за 5 мільёнаў даляраў55
Сяргей з Хойнікаў назбіраў даўгоў па аліментах на радзіме і паехаў штурмаваць Ваўчанск. Але грабавыя забярэ другая жонка — расійская22
Сяргей з Хойнікаў назбіраў даўгоў па аліментах на радзіме і паехаў штурмаваць Ваўчанск. Але грабавыя забярэ другая жонка — расійская2
У Адэсе судзілі беларуску, якая абмацюкала п'янага мужа — ён пакрыўдзіўся і пагражаў скончыць жыццё самагубствам77
У Адэсе судзілі беларуску, якая абмацюкала п'янага мужа — ён пакрыўдзіўся і пагражаў скончыць жыццё самагубствам7
Арганізатараў «Тур дэ Франс» заклікалі правяраць бюстгальтары веласіпедыстак1818
Арганізатараў «Тур дэ Франс» заклікалі правяраць бюстгальтары веласіпедыстак18
Wildberries плануе хаваць свае тавары на складах у Беларусі, Казахстане і Узбекістане
Месца, дзе пачынаўся стары Менск, будуць забудоўваць. Ужо ёсць план
Беларускі хакеіст з НХЛ баіцца, каб яго не забралі ў армію
Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам6
«Цяпер гэта пяскі Герадота». Так цяпер выглядае Прыпяць недзе паміж Лунінцам і Мікашэвічамі ВІДЭА1
Дзіма Білан дасць два запар канцэрты на «Мінск-Арэне»1
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў3
На магілёўскай трасе выпрабоўваюць «вайтопінг» — новую тэхналогію рамонту дарог5
«Даказвала, што я — гэта я». Беларуска заказала БАДы ў ЗША — і даведалася, што павінна польскай дзяржаве больш за 5 мільёнаў даляраў5
Маршрутка ў Мінску паехала без пасажыра, адмяніўшы заказ1
Каментары