Улада

Суд над забойцамі пухавіцкага падпальшчыка — 7 красавіка

Гомельскі абласны суд прызначыў дату слуханняў крымінальнай справы па абвінавачанні чатырох жыхароў вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў забойстве свайго аднавяскоўца.

Першае паседжанне запланавана на 7 красавіка. Слуханне справы адбудзецца ў Гомельскім абласным судзе, паведамляе БЕЛТА.

***

Раней паведамлялася, што псіхіятрычная экспертыза прызнала, што чатыры абвінавачваныя, у ліку якіх дзяўчына, знаходзіліся ў стане свядомасці.

Ім прад’яўлена абвінавачванне ў забойстве ў адпаведнасці з часткай 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса (забойства, учыненае групай асоб), што караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да 25 гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем.

Жорсткае забойства Мікалая Макарэвіча, 1957 года нараджэння, адбылося 31 снежня 2008 года. Яго цела спрабавалі спаліць, а затым адвезлі і схавалі каля вёскі Белеў Жыткавіцкага раёна.

10 студзеня па падазрэнні ў забойстве былі затрыманыя тры мясцовыя жыхары — 1972, 1974 і 1985 гадоў нараджэння. Іх змясцілі ў следчы ізалятар, аднак 6 лютага, пасля ўмяшання прэзідэнта краіны, мера стрымання была змененая на хатні арышт.

24 лютага абвінавачанне ў забойстве было прад’яўлена 21‑гадовай жыхарцы Пухавічаў, якая раней была асуджана за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў свайму сужыцелю і адбывала пакаранне ў выглядзе абмежавання волі, адзначае БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала24

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным7

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў2

«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку17

У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі32

Драма ў жывым эфіры: чорны бусел прагнаў ад гнязда арлана-белахвоста ВІДЭА

У Мінску пачалі будаваць першы аб'ект трэцяй кальцавой дарогі

На гродзенскіх пляжах з'явілася незвычайная тэхніка. Яна будзе працаваць усё лета2

Спецыялісты патлумачылі, чаму ў Мінску дагэтуль не распусціліся ясені2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала24

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць